НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
ІСТЫТУТ ПСТОРЫІ НАН БЕЛАРУСІ
запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
MIHCK I МІНЧАНЕ:
ДЗЕСЯЦЬ СТАГОДДЗЯЎ ГІСТОРЫІ
(ДА 950-ГОДДЗЯ ГОРАДА)
Плануемае поле канферэнцыі:
- Менск старажытны (XI — ХІІІ стст.);
- у складзе Вялікага Княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай;
- цэнтр губерні Расійскай імперыі;
- горад у віхурах войн i рэвалюцый;
- Miнск — сталіца Савецкай Беларусі i Рэспублікі Беларусь;
- знакамітыя мінчане;
- турыстычны патэнцыял сталіцы Беларусі.
Час правядзення канферэнцыі — 7-8 верасня 2017 г.
Плануемае месца правядзення канферэнцыі — Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусь.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 5 жніўня 2017 г.
У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку i прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень i званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, кантактны тэлефон, e-mail. Студэнтам, магістрантам i аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) i водгук навуковага кіраўніка. Замежных удзельнікаў просім паведаміць пра неабходнасць атрымання візавай падтрымкі.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення i пубікацыі. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будуць дасланы да 15 жніўня 2017 г.
Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Патрабаванні да формы i аб’ёма тэкстаў дакладаў: электронны i раздрукаваны варыянты не болей за 30 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю цалкам (аўтар, назва, месца i год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца i год выдання не падаюцца.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце: rogneda_o@mail.ru.
Кантакты: Васіль Аляксеевіч Варонін, Рагнеда Анатольеўна Аляхновіч, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут псторыі НАН Беларусі. Тэл. (+375 17) 284-16-31, факс (017) 284-18-70, e-mail: rogneda_o@mail.ru.
Камандзіровачныя выдаткі за кошт камандзіруючага боку.