Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Узнагароды ад Белаграпрамбанка

Па ініцыятыве ААА “Белаграпрамбанк”  01.03.2019 г. у МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ адбылося прэміраванне лепшага студэнта, які з выдатнымі вынікамі закончыў  зімовую сесію 2018/2019  вучэбнага года.  Міронава Джэсіка, студэнтка факультэта экалагічнай медыцыны,  была ўзнагароджана  каштоўным падарункам, які ўручыў ёй С. П. Папенка, начальнік Цэнтра банкаўскіх паслуг № 705 ААА “Белаграпрамбанк”. Супрацоўнікі Белаграпрамбанка  праінфармавалі студэнтаў пра выпуск новых плацежных картак, а таксама правялі віктарыну  на засваенне банкаўскай тэрміналогіі і ўручылі пераможцам памятныя прызы.