Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Сустрэча з пракурорам горада Мінска

10 красавіка адбылася сустрэча працоўнага калектыву з пракурорам горада Мінска Хмаруком Сяргеем Канстанцінавічам. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прарэктар па вучэбнай працы і адукацыйных інавацыях Беларускага дзяржаўнага універсітэта Чупрыс Вольга Іванаўна і пракурор Партызанскага раёна Барысенка Сяргей Уладзіміравіч.

Слухачы маглі даведацца аб мерах прафілактыкі розных правапарушэнняў (крадзяжоў, распаўсюджвання наркотыкаў, махлярства, карупцыі і інш.), аб рабоце антыкарупцыйнай камісіі, аб статыстыцы правапарушэнняў у г. Мінску, а таксама паслухаць прыклады рэальных сітуацый і абмеркаваць іх.

Пасля сустрэчы пракурор горада Мінска Хмарук С. К. правёў прыём па асабістых пытаннях.