Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Інтэрактыўная выстава ZaWtra

11.04.2019 г. адбылося адкрыццё інтэрактыўнай выставы ZaWtra, дзе прынялі ўдзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце С. С. Пазняк, Юрген Шэнк і студэнты спецыяльнасці «Прыродаахоўная дзейнасць».

Выстава прысвечана смеццеперапрацоўке: паказаны розныя спосабы абыходжання з адходамі, прадстаўлена інфармацыя пра важнасць шматразовага выкарыстання тавараў. На інтэрактыўных стэндах можна наглядна ўбачыць этапы абыходжання з адходамі, заўважыць уплыў тых ці іншых дзеянняў на колькасць смецця.

Гэтая тэма заўсёды будзе важная. Планета — наш дом, дзе смеціць нельга. Дык давайце зробім раздзельны збор адходаў сёння і ўбачым чыстае заўтра!