Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Удзел у сустрэчы дэлегацыі раёна Баўтцэн (Федэратыўная Рэспубліка Германія) і адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска

15.04.2019 г. у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве адбылася сустрэча дэлегацыі раёна Баўтцэн (Федэратыўная Рэспубліка Германія) і адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска. У сустрэчы з боку МДЭІ ім. А.Д. Сахарава БДУ прынялі ўдзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце, прафесар Пазняк С.С., эксперт па пытаннях устойлівага развіцця і аднаўляльных крыніц энергіі Ю.Шенк. У складзе нямецкай дэлегацыі на сустрэчы прысутнічаў ганаровы доктар, член апякунскага савета МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ, старшыня саюза сярэдняга прадпрымальніцтва раёна Баўтцэн Р. Глауш. Пытанні, якія былі абмеркаваны ў ходзе мерапрыемства, закранулі таксама адукацыйнай і навуковай дзейнасці, у прыватнасці — праходжанне студэнтамі і магістрантамі інстытута практык на нямецкіх прадпрыемствах, падрыхтоўка сумесных навуковых публікацый.