Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Візіт замежнай дэлегацыі

23 красавіка 2019 г. у МГЭІ ім. А.Д. Сахарава БДУ з афіцыйным візітам, з мэтай ўстанаўлення навуковых сувязяў для падрыхтоўкі сумесных праектаў у галіне экалогіі і хіміі навакольнага асяроддзя пабывалі спадар Ксавье Ле Торрівеллек — аташэ па супрацоўніцтве ў галіне сярэдняй і вышэйшай адукацыі Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь і спадар гірак ЛЕ БОЗЕК, кіраўнік дэпартамента міжнародных адносін Вышэйшай Нацыянальнай Школы Хіміі ў г. Ренн (Францыя).

З боку інстытута ў прыёме дэлегацыі ўдзельнічалі: прафесар С.С. Пазняк, намеснік дырэктара па навуковай рабоце МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ, дацэнт А.Р. Сыса, дэкан факультэта экалагічнай медыцыны, дацэнт Н.В. Гончарова, кіраўнік кафедры ЮНЕСКА. З прэзентацыяй вынікаў навуковых даследаванняў у галіне экалагічнай хіміі выступіў загадчык кафедры экалагічнай хіміі і біяхіміі Шахаб Сіямак Насер, дацэнт, прафесар Расійскай Акадэміі прыродазнаўства.

У выніку праведзенай сустрэчы бакі дамовіліся аб сумесным пошуку праектаў для правядзення франка-беларускіх даследаванняў па распрацоўцы спосабаў ачысткі паветра і вады ад арганічных забруджвальнікаў.