Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Сустрэча з прадстаўніком ТАА «Пекінская асветніцкая кампанія Дадужэньхэ»

14 мая 2019 года на базе МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ адбылася сустрэча з Лю Ліхуэем, ўпаўнаважаным прадстаўніком ТАА «Пекінская асветніцкая кампанія Дадужэньхэ». У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні перспектывы супрацоўніцтва ў адукацыйнай і навуковай сферах. З боку МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ на сустрэчы прысутнічалі: С.А. Маскевіч, дырэктар МДЭІ ім. А.Д. Сахарава БДУ, А.Г. Сыса, дэкан факультэта экалагічнай медыцыны, А.У. Аляксейчык, начальнік аддзела міжнародных сувязяў.

Па выніку сустрэчы падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ і ТАА «Пекінская асветніцкая кампанія Дадужэньхэ».