Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Спецыяльнасці факультэта экалагічнай медыцыны

1-80 02 01 «Медыка-біялагічная справа»

Кваліфікацыя – «Біёлаг-аналітык. Выкладчык біялогіі».

Студэнты вывучаюць: біялагічныя (паглыблена) і медыцынскія навукі; сучасныя метады і сродкі лабараторнай дыягностыкі, якія выкарыстоўваюцца для ацэнкі функцыянальнага стану арганізма.

Набываюць навыкі біяаналітычнай працы, каб праводзіць біяхімічныя, імуналагічныя і іншыя аналізы і даследаванні біялагічных спробаў у медыцынскіх мэтах і іх расшыфроўваць.

Выпускнікі дадзенай спецыяльнасці падрыхтаваны для працы ў лабараторыях медыцынскіх, адукацыйных і навуковых устаноў.

Спецыяльнасці факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя

1-100 01 01 «Ядзерная і радыяцыйная бяспека», кваліфікацыя «Інжынер»;

Студэнты набываюць навыкі: забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі персанала і насельніцтва; ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў на атамных электрычных станцыях і ў іх санітарна-ахоўных зонах; бяспечнага выкарыстання крыніц іанізуючага выпраменьвання; індывідуальнага дазіметрычнага кантролю і кантролю радыяцыйнай абстаноўкі пры правядзенні радыяцыйна-небяспечных прац.

Выпускнікі дадзенай спецыяльнасці падрыхтаваныя для працы ў арганізацыях Міністэрства энергетыкі; на прадпрыемствах БелАЭС, выкарыстоўваючых крыніцы іанізуючага выпраменьвання; НАН Беларусі.

1-40 05 01-07 «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у ахове здароўя)», кваліфікацыя «Інжынер-праграміст»; 1-40 05 01-06 «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у экалогіі)», кваліфікацыя «Інжынер-праграміст-эколаг».

Студэнты вывучаюць: аперацыйныя сістэмы і базы дадзеных; аб’ектна-арыентыровачнае праграмаванне; сістэмы і тэхналогіі інтэлектуальнай апрацоўкі дадзеных.

Студэнты набываюць навыкі: праектавання і распрацоўкі ПЗ (праграмнага забеспячэння) для сістэм апрацоўкі інфармацыі; адаптацыі і ўкаранення праграмных сістэм і тэхналогій у экалогіі/ахове здароўя; наладкі, дыягностыкі і рамонту апаратна-праграмнага забеспячэння; эксплуатацыі і налады сістэм абароны інфармацыі.

1-33 01 07 «Прыродаахоўная дзейнасць» па напрамках: «Экалагічны менэджмент і экспертыза», «Экалагічны маніторынг», кваліфікацыя «Эколаг. Інжынер па ахове навакольнага асяроддзя»;

Студэнты вывучаюць: прамысловую экалогію і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў; экспертызу эколага-эканамічных сістэм, перапрацоўку, абясшкоджванне і ўтылізацыю адходаў вытворчасці.

Студэнты набываюць навыкі: ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе; праектавання тыпавых мерапрыемстваў па ахове прыроды; правядзення экалагічнай экспертызы розных відаў праектнага аналізу; экалагічнага аўдыту і т. д.

Выпускнікі дадзенай спецыяльнасці падрыхтаваныя для працы ў арганізацыях Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, прадпрыемствах прамысловасці, транспарту і сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, навукова-даследчых цэнтрах.

1-43 01 06 «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менэджмент», кваліфікацыя «Інжынер-энергаменэджер»;

Студэнты вывучаюць: тэхналогіі і прылады пераўтварэння розных відаў энергіі; сістэмы энергазабеспячэння прадпрыемстваў, будынкаў і збудаванняў; метадалогію ацэнкі эфектыўнасці выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.

Студэнты набываюць навыкі: распрацоўкі і ўкаранення энергаэфектыўных тэхналогій у розных галінах народнай гаспадаркі; правядзення сістэмнага энергааналізу прадпрыемстваў; кантролю і ўліку спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў і кантролю за эфектыўным іх выкарыстаннем.

Выпускнікі дадзенай спецыяльнасці падрыхтаваныя для працы ў энергетычных аддзелах і службах розных прадпрыемстваў і арганізацый прамысловасці, лясной гаспадаркі, транспарту, будаўніцтва, навукова-даследчых цэнтраў і г. д.