Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Сустрэча ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прадстаўніка АГіМ Партызанскага РУУС г. Мінска з замежнымі студэнтамі

17.03.2021 г. у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прайшла сустрэча намесніка начальніка аддзела па грамадзянстве і міграцыі Партызанскага РУУС г. Мінска А. А. Грышана з замежнымі грамадзянамі, якія навучаюцца ў інстытуце. Дадзенае мерапрыемства праводзілася з мэтай прафілактыкі здзяйснення замежнымі грамадзянамі адміністрацыйных правапарушэнняў і крымінальна-каральных дзеянняў, а таксама кантролю за пражываннем і захаваннем замежнымі студэнтамі правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.

У сустрэчы прынялі ўдзел: А. В. Аляксейчык, начальніца аддзела міжнародных сувязяў; В. С. Пуцік, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі; супрацоўнікі аддзела міжнародных сувязяў і факультэта ПКіП.