Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Удзел прадстаўнікоў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ у цырымоніі ўскладання кветак да Манумента Перамогі

9 траўня 2021 года адміністрацыя, выкладчыкі і студэнты МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі. Прадстаўнікі працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацыі раёнаў г. Мінска, духавенства, дэпутаты, моладзь – прыйшлі сюды, у гэтае знакавае для ўсіх беларусаў месца, каб аддаць даніну павагі і ўшанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Студэнты-замежнікі нашага інстытута таксама падтрымалі ініцыятыву беларускага студэнцтва і далучыліся да ўдзельнікаў мерапрыемства.