Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Кафедра ЮНЭСКА «Радыяцыя і менэджмент навакольнага асяроддзя» МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ на мерапрыемстве Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЭСКА

У Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь 29 траўня 2021 года прайшло ўрачыстае мерапрыемства Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЭСКА, прымеркаванае 100-годдзю БДУ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЭСКА – міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей, першая намесніца міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Старавойтава, рэктар БДУ Андрэй Кароль, прадстаўнікі і прадстаўніцы кафедраў ЮНЭСКА ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі, у прыватнасці – Марыя Герменчук, намесніца дырэктара па навуковай працы, кіраўніца кафедры ЮНЭСКА «Радыяцыя і менэджмент навакольнага асяроддзя» у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ.

Уладзімір Макей, у сваім выступе, нагадаў прысутным, што ў адпаведнасці з прынятым у лістападзе 2019 года на 40-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА рашэннем аб 100-годдзю з дня стварэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЭСКА на 2021 год. Міністр адзначыў шматгадовую і эфектыўную дзейнасць кафедраў ЮНЭСКА ў БДУ, якія прасоўваюць натуральна-навуковую адукацыю і спрыяюць развіццю навуковага супрацоўніцтва, у тым ліку для атрымання стыпендый і грантаў для ўдзелу студэнтаў і выкладчыкаў у міжнародных адукацыйных і навукова-даследчых праектах.

Удзельнікаў урачыстага мерапрыемства павіншаваў, з дапамогай відэазвароту, начальнік аддзела вышэйшай адукацыі ЮНЭСКА Пітэр Уэлс.

Здымкі прадастаўлены прэс-службай БДУ.