Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Удзел МДЭІ ім.А. Д. Сахарава БДУ ў мерапрыемствах «ТІБО-2021»

3 чэрвеня 2021 года, у тэматычным пасяджэнні арганізаваным Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, якое з’яўляецца адным з арганізатараў мерапрыемстваў Міжнароднай выставы «ТІБО – 2021», з дакладам на тэму «Канцэптуальныя падыходы да распрацоўкі інфармацыйнага рэсурсу «Сістэма анлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя г. Оршы і Аршанскага раёна», выступіў Уладзіслаў Жураўкоў, загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у экалогіі і медыцыне факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ.

Гаворка ішла аб распрацаваным інавацыйным інфармацыйным рэсурсе http://monitoring.iseu.by/, актуальнасць якога заключаецца ў неабходнасці сістэматызацыі і комплекснага прадастаўлення статыстычных дадзеных аб навакольным асяроддзі. Рэсурс уяўляе сабой сайт з інтэрактыўнымі картамі рэгіёна – г. Оршы і Аршанскага раёна са звесткамі аб паказчыках атмасфернага паветра, сцёкавых, падземных і паверхневых водах, хімічных забруджванняў зямлі, узроўню радыяцыі. Штомесяц, на аснове інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўных забруджванняў і маніторынгу навакольнага асяроддзя; Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, ажыццяўляецца абнаўленне дадзеных, якое ажыццяўляюць супрацоўнікі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ.

Дадзеныя з гэтага рэсурсу будуць выкарыстаны рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі для вызначэння прыярытэтаў пры распрацоўцы мерапрыемстваў па забеспячэнні экалагічнай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя знаходзяцца ў іх сферы адказнасці.