Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ

Свята адзначаюць ва ўсім свеце з 1950 года. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыяй жанчын у лістападзе 1949 года. Мэта свята — абараніць правы дзіцяці, звярнуць увагу людзей на праблемы непаўналетніх, іх ролю і месца ў грамадстве.

У рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей у Інстытуце адбыўся «Тыдзень добрых дзён». Быў адкрыты пункт збору валанцёрскай дапамогі для дзяцей, студэнты аказалі садзейнічанне ДУА «СПЦ Цэнтральнага раёна г. Мінска». Нашы добраахвотнікі актыўна дапамагалі супрацоўнікам установы ў арганізацыі забаўляльнай праграмы для дзяцей, праводзілі спартовыя і інтэлектуальныя гульні, конкурсы, дарылі падарункі.

Тыдзень выдаўся насычаным і вельмі эмацыйным. Самае малое, што мы можам зрабіць, гэта падарыць дзецям радасць!