Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

У БДУ аб’яўлены конкурс на распрацоўку студэнцкага талісмана.

У конкурсе могуць прымаць удзел студэнты, аспіранты і супрацоўнікі БДУ. Свае заявы могуць дасылаць як калектывы аўтараў (не больш за тры чалавекі), так і асобныя аўтары.

📅 Тэрмін прыёму заяваў — да 15 жніўня.

✨ Кандыдатам неабходна праз рэгістрацыйную Гугл-форму падаць у аргкамітэт заяву на ўдзел і конкурсную працу ў выглядзе графічнага малюнка талісмана ў адпаведнасці з патрабаваннямі, прапісанымі ў Палажэнні конкурсу (п.17).

❗ Спасылка на рэгістрацыйную Гугл-форму:

https://forms.gle/qYngCt4GGMnfSFfF9

🎁 Аўтар-пераможца (або кіраўнік калектыву аўтараў) праекта талісмана будзе ўзнагароджаны галоўным прызам — планшэтным кампутарам.

Падрабязнасці ў Палажэнні конкурсу:

Дадатак 1, Дадатак 2.