Адрас: вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 404
Тэлефон: +375 17 299-00-91,
+375 17 398-97-92(спецыялісты)
Загадык кафедры – Кіявіцкая Ганна Іванаўна, кандыдат тэхнічных навук, доктар фізіка-матэматычных навук.
Кафедра ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (да 1 снежня 2008 г. – кафедра радыеэкалогіі) створана ў 1995г. Выкладчыкі кафедры вядуць падрыхтоўку спецыялістаў па іншых спецыяльнасцях факультэта МНА. Тут функцыянуе вучэбная лабараторыя ядзернай фізікі і спектраметрыі, вучэбная лабараторыя радыехіміі, якія аснашчаны сучасным абсталяваннем, што інтэнсіўна выкарыстоўваецца ў вучэбным працэсе. Кафедра ўдзельнічае ў выкананні Дзяржаўнай праграмы падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі і ажыццяўляе супрацоўніцтва з МАГАТЭ ў галіне перападрыхтоўкі кадраў.
Спецыяльнасці:
- 1-100 01 01«Ядзерная і радыяцыйная бяспека» па спецыялізацыях:
- «Ядзерная бяспека, кантроль і ўлік ядзерных матэрыялаў».
- «Бяспека ў выкарыстанні крыніц іанізуючага выпраменьвання».
- 1-31 04 05 «Медыцынская фізіка».
Выпускнікі кафедры прадаўжаюць навучанне на другой ступені вышэйшай адукацыі і атрымоўваюць акадэмічную ступень магістра тэхнічных навук. Два аспіранты кафедры абаранілі дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук.
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці:
- Распрацоўка навуковых асноў і аспектаў адукацыі ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.
- Аварыйная гатоўнасць і рэагаванне;
- Бяспека жыццядзейнасці чалавека;
- Бяспека і фізічная абарона крыніц іанізуючага выпраменьвання ў медыцыне;
- Біялагічнае дзеянне іанізуючага выпраменьвання і здароўе чалавека;
- Ўвядзенне ў спецыяльнасць;
- Дазіметрыя;
- Абарона насельніцтва і аб’ектаў ад надзвычайных сітуацый. Радыяцыйная бяспека;
- Абарона ад іанізуючага выпраменьвання;
- Вымярэнне характарыстык іанізуючага выпраменьвання;
- Кінетыка і дынаміка ядзерных рэактараў;
- Кантроль і фізічная абарона ядзерных матэрыялаў і крыніц іанізуючага выпраменьвання;
- Метады радыяцыйнага вымярэння і кантролю;
- Матэрыялазнаўства і тэхналогія канструкцыйных матэрыялаў;
- Надзейнасць тэхнічных сістэм і кіраванне рызыкай;
- Нейтронная фізіка;
- Асновы радыяцыйнай бяспекі;
- Ахова працы;
- Прававое рэгуляванне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
- Прававое рэгуляванне радыяцыйнай бяспекі;
- Радыяцыйная хімія;
- Радыяхімія;
- Радыяцыйная бяспека;
- Радыяцыйная метралогія / Прыкладная спектраметрыя;
- Радыеэкалогія і радыяцыйны маніторынг / Менеджмент і маркетынг у ядзернай энергетыцы;
- Сітуацыі апрамянення і аналіз бяспекі;
- Тэнзарны аналіз і кампутарная геаметрыя;
- Тэарэтычная механіка;
- Фізіка ядра і іанізуючага выпраменьвання;
- Электроніка і аўтаматызацыя;
- Аўтаматызацыя вымярэнняў;
- Ядзерны паліўны цыкл і абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі;
- Ядзерныя рэактары і атамныя станцыі.
Прафесарска-выкладчыцкі састаў
Прозвішча, імя, імя па бацьку Пасада, вучоная ступень, вучонае званне |
Выкладаемыя дысцыпліны |
Міронаў Уладзіслаў Пятровіч дацэнт, кандыдат хімічных навук, дацэнт |
Радыехімія Радыеактыўныя адходы Ядзерны паліўны цыкл і абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі Уводзіны ў спецыяльнасць |
Гуцько Уладзімір Іванавіч дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт |
Вымярэнне характарыстык іанізуючага выпраменьвання Ахова працы Прыборы і ўстаноўкі з крыніцамі іанізуючага выпраменьвання Нейтронная фізіка Вучэбная практыка па вымярэнні характарыстык іанізуючага выпраменьвання Вучэбная практыка па радыяцыйнаму маніторынгу |
Гусакова Вольга Вадзімаўна дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук |
Матэрыялазнаўства і тэхналогія канструкцыйных матэрыялаў Мадэляванне працэсаў у ядзерных энергетычных устаноўках Надзейнасць тэхнічных сістэм і кіраванне рызыкай Тэарэтычная механіка Паліўныя і канструкцыйныя матэрыялы ядзерных установак |
Груша Мікалай Міхайлавіч дацэнт (знешні сумяшчальнік), кандыдат тэхнічных навук |
Ядзерныя рэактары і атамныя станцыі |
Хаджынаў Яўген Міхайлавіч старшы выкладчык (знешні сумяшчальнік), кандыдат тэхнічных навук |
Дазіметрыя Фізіка ядра і іанізуючага выпраменьвання |
Міхайлаў Віталь Анатольевіч старшы выкладчык (знешні сумяшчальнік) |
Вымярэнне характарыстык іанізуючага выпраменьвання Электроніка і аўтаматызацыя вымярэнняў у радыялогіі Ядзерная элетроніка і аўтаматызацыя вымярэнняў Вучэбная практыка па вымярэнні характарыстык іанізуючага выпраменьвання |
Ярмоленка Наталля Уладзіміраўна старшы выкладчык (знешні сумяшчальнік) |
Ядзерныя рэактары і атамныя станцыі Фізічная засцярога ядзерных матэрыалаў Фізічная засцярога крыніц іанізуючага выпраменьвання Улік і кантроль ядзерных матэрыялаў Забеспячэнне бяспекі пры плануемым і існуючым апраменьванні |
Баранава Кацярына Сяргееўна выкладчык |
Дазіметрыя Абарона ад іанізуючага выпраменьвання Вымярэнне характарыстык іанізуючага выпраменьвання Прыборы і ўстаноўкі з крыніцамі іанізуючага выпраменьвання Радыяцыйны і дазіметрычны кантроль на АЭС Радыяцыйны і дазіметрычны кантроль у прамысловасці і медыцыне Тэарэтычная механіка (спецпрактыкум) |
Прыходзька Дар’я Анатольеўна выкладчык (знешні сумяшчальнік) |
Фізіка ядра і іанізуючага выпраменьвання (спецпрактыкум) |
Хаджынава Вольга Міхайлаўна старшы выкладчык |
Бяспека жыццядзейнасці Абарона насельніцтва і аб’ектаў ад надзвычайных сітуацый Радыяцыйная бяпека Дазіметрыя |
Камароў Станіслаў Алегавіч выкладчык (знешні сумяшчальнік) |
Тэнзарны аналіз і камп’ютарная геаметрыя |
Цімошчанка Андрэй Ігаравіч дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук |
Кінэтыка актыўнай зоны ядзернага рэактара Абарона ад іанізуючага выпраменьвання |