Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 402
Тэлефон: +375 (17) 398-98-61
E-mail: fpk@iseu.by
Дэкан – Пуцік Уладзімір Станіслававіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Спецыяліст І кваліфікацыйнай катэгорыі – Каласоўская Святлана Барысаўна.
Спецыялісты: Крэтава Ірына Рыгораўна, Філіповіч Марыя Алегаўна.
У 1998 г. на базе Міжнароднага інстытута па радыеэкалогіі імя А. Д. Сахарава створаны факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. У 2015 г. адбылося яго аб’яднанне з факультэтам давузаўскай падрыхтоўкі, які функцыяваў у складзе інстытута з 2001 г.
З гэтага ж года факультэт быў перайменаваны ў факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ.
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі праводзіць работу па трох напрамках:
падрыхтоўчыя курсы да цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ); »
Падрыхтоўчыя курсы да ЦТ
Падрыхтоўчыя курсы аказваюць дапамогу ў атрыманні ведаў, неабходных для ўступных іспытаў у форме ЦТ. Пры гэтым на працягу года прапаноўваюцца разнастайныя формы навучання.
Падрыхтоўка ажыццяўляецца па прадметах уступных іспытаў (дзённая і вячэрняя форма навучання):
- Фізіка.
- Матэматыка.
- Хімія.
- Біялогія.
- Руская мова.
- Беларуская мова.
- Англійская мова.
Выкладанне дысцыплін праводзіцца ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі, складзенымі на аснове праграм для паступлення ў ВНУ. Якасць ведаў на курсах забяспечвае калектыў высокакваліфікаваных выкладчыкаў, у якіх шматгадовы вопыт работы па падрыхтоўцы абітурыентаў да ЦТ.
У праграму навучання ўваходзіць:
- паўтарэннне тэарэтычнага матэрыялу па прадмеце;
- рашэнне тыпавых задач і тэставых заданняў;
- самастойная работа з вучэбным матэрыялам;
- улік паспяховасці (кантрольныя работы, тэсціраванне).
Віды падрыхтоўчых курсаў:
[spoiler show=»Вячэрнія падрыхтоўчыя курсы»]
Вячэрнія падрыхтоўчыя курсы
Тэрмін навучання – 8 месяцаў (з 19.09.2016 па 13.05. 2017); прыём заяў пачынаецца з 20 жніўня і заканчваецца ў залежнасці ад камплектавання груп.
Тэрмін навучання – 6 месяцаў (снежань—май); прыём заяў пачынаецца з 1 лістапада і заканчваецца ў залежнасці ад камплектавання груп.
Тэрмін навучання – 4 месяцы (люты—красавік); прыём заяў пачынаецца з 3 студзеня і заканчваецца ў залежнасці ад камплектавання груп.
Аб’ём вучэбнай нагрузкі па адным прадмеце – 4 акадэмічныя гадзіны ў нядзелю.
Напаўняльнасць груп – да 12 чалавек.
Заняткі праводзяцца па будніх днях з 1730 да 2040. Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 23/1 (паезд да станцыі метро «Трактарны завод»).
Курсы выхаднога дня
Тэрмін навучання – 3 месяцы (з 21.01.2017 па 23.04. 2017); прыём заяў пачынаецца з 15 снежня і заканчваецца ў залежнасці ад камплектавання груп.
Аб’ём вучэбнай нагрузкі па адным прадмеце – 4 акадэмічныя гадзіны ў нядзелю.
Напаўняльнасць груп – да 12 чалавек.
Курсы інтэнсіўнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. »
Курсы інтэнсіўнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання
Тэрмін навучання – 3 нядзелі (з 15.05.2017 па 03.06. 2017); прыём заяў пачынаецца з 1 красавіка і заканчваецца ў залежнасці ад камплектавання груп.
Навучанне на падрыхтоўчых курсах ажыццяўляецца на дагаворнай аснове.
Навучанне на курсах платнае.
Кошт навучання залежыць ад віду курсаў і колькасці выбраных прадметаў.
[/spoiler]
падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян; »
Падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян
Дзённая форма навучання
На падрыхтоўчым аддзяленні для замежных грамадзян ажыццяўляецца комплекснае вывучэнне прадметаў, неабходных для паступлення ў ВНУ: біялогія, хімія, англійская мова, руская мова, фізіка, матэматыка.
Выкладанне праводзіцца на рускай мове, а таксама на англійскай.
Замежныя грамадзяне, якія паступаюць на падрыхтоўчае аддзяленне, падаюць наступныя дакументы:
- заяву аб прыёме на навучанне;
- пасведчанне (дакумент) аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх ацэнках (балах);
- заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па накіраванні ўстановы адукацыі);
- медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзеныя афіцыйным ораганам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на навучанне;
- копію пасведчання аб нараджэнні, засведчаную ва ўстаноўленым парадку;
- 6 фотакартак 3×4 см
Да пералічаных дакументаў, зробленых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на беларускую ці рускую мову, засведчаны натарыяльна.
Неабходнай ўмовай залічэння замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян з’яўляецца наяўнасць у іх дакумента, які сведчыць аб асобе, адпаведнай візы і дагавора, абавязковага медыцынскага страхавання, аформленых у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Прыём заяў з 20 жніўня.
Пасля заканчэння навучання выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.
Слухачам падрыхтоўчага аддзялення прадстаўляюцца месцы ў інтэрнаце.
Тэлефон для справак: 398-98-61, 398-99-48
павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў.