Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў

«Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – адзіная ў Рэспубліцы Беларусь вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне радыеэкалогіі, радыяцыйнай бяспекі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У адпаведнасці з Палажэннем аб радыяцыйным кантролі радыеактыўнага забруджвання ад Чарнобыльскай катастрофы, МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, ДГУ імя Скарыны і БДАТУ вызначаны галаўнымі арганізацыямі па павышэнні кваліфікацыі работнікаў рэспубліканскай сеткі радыяцыйнага кантролю незалежна ад ведамаснай прыналежнасці.

Для выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» па загадзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2007 г. № 528а МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ ўключаны ў пералік устаноў адукацыі па павышэнні кваліфікацыі кадраў па пытаннях энерга- і рэсурсазберажэння.

Павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў ажыццяўляецца за кошт пазабюджэтнага і бюджэтнага фінансавання на дагаварной аснове.

Арганізацыйныя формы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі:

  • Тыднёвыя (40 вучэбных гадзін) курсы павышэння кваліфікацыі (выдаецца «Пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі»).
  • Адна- і двухтыднёвыя навучальныя семінары (выдаецца «Сертыфікат аб праходжанні навучання»).
  • Праходжанне стажыровак (выдаецца «Сертыфікат аб праходжанні стажыроўкі»).
  • Правядзенне тэматычных семінараў і трэнінгаў у галіне энергазберажэння і ўзнаўляльных крыніц энергіі (выдаецца «Вучэбная даведка аб удзеле ў рабоце семінара»).
  • Перападрыхтоўка па спецыяльнасці 1-33 01 71 – «Радыяцыйная засцярога і забеспячэнне бяспекі крыніц іанізуючага выпраменьвання»).

Вучэбная работа ажыццяўляецца непасрэдна праз чытанне лекцый, правядзенне лабараторных і практычных заняткаў, праз арганізацыю выязных заняткаў і круглых сталоў.

Для забеспячэння вучэбнага працэсу падрыхтаваны і выдадзены вучэбныя дапаможнікі, метадычныя, інфармацыйныя і наглядныя матэрыялы.

Вучэбныя праграмы для кожнай катэгорыі слухачоў, як правіла, узгадняюцца з ведамствамі, якія накіроўваюць сваіх спецыялістаў на навучанне.

Асноўныя напрамкі павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў:

Радыеметрыя і дазіметрыя; радыяцыйны кантроль »

Працягласць навучання: адзін тыдзень, 40 вучэбных гадзін (па 6—10 гадзін у дзень).

Форма навучання: вочная з адрывам ад вытворчасці.

Тэматыка курсаў:

  • «Фізіка іанізуючых выпраменьванняў, крыніцы іанізуючых выпраменьванняў. Радыеметрыя і дазіметрыя. Асновы радыяцыйная бяспекі».
  • «Санітарныя нормы і правілы. Патрабаванні да радыяцыйнай бяспекі», «Нацыянальнае заканадаўства і асноўныя нарматыўныя дакументы».
  • «Сучасная сістэма радыеметрычных і дазіметрычных велічынь».
  • «Прыборы радыяцыйнага кантролю».
  • «Асноўныя метады адбору проб і вызначэнне сутнасці радыенуклідаў у разнастайных пробах».
  • «Энергазберажэнне і экалогія».

Энэргазберажэнне. Узнаўляльныя крыніцы энергіі »

Працягласць навучання: адзін тыдзень, 40 вучэбных гадзін (па 6—10 гадзін у дзень).

Форма навучання: вочная з адрывам ад вытворчасці.

Тэматыка курсаў:

  • «Патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне ўзнаўляльнай энергетыкі».
  • «Фізічныя асновы атрымання электрычнай і цеплавой энергіі».
  • «Тэхналогія вытворчасці фотаэлементаў».
  • «Стандартызацыя і метралогія ў галіне ўзнаўляльнай энергетыкі».
  • «Методыка ацэнкі тэхнічнага патэнцыялу геліяэнергетычных установак».
  • «Менеджмент узнаўляльных крыніц энергіі».

Экалагічны менеджмент навакольнага асяроддзя »

Працягласць навучання: адзін тыдзень, 40 вучэбных гадзін (па 6—10 гадзін у дзень).

Форма навучання: вочная з адрывам ад вытворчасці.

Тэматыка семінараў:

  • «Экалагічны менеджмент навакольнага асяроддзя».
  • «Прамысловая экалогія».

Працягласць навучання: адна-, двухдзённы навучальны семінар (па 6—10 гадзін у дзень).

Форма навучання: вочная з адрывам ад вытворчасці.

Тэматыка семінараў:

  • «Абыходжанне з адходамі вытворчасці».
  • «Заканадаўчыя патрабаванні да экалагічнай дзейнасці прадпрыемства, міжнародныя стандарты па экалагічным менеджменце серыі ISO 14000».
  • «Арганізацыя і паслядоўнасць работ па стварэнні сістэмы кіравання навакольным асяроддзем (СКНА) на прадпрыемстве, папярэдні экалагічны аналіз».

Павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў дазволіць ім ажыццяўляць працу з пазіцыі мінімізацыі рызыкі парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, паляпшэння экалагічных характарыстык навакольнага асяроддзя, эканоміі прыродных рэсурсаў, скарачэння аб’ёмаў наяўных адходаў, выкідаў, скідаў, паляпшэння эканамічных паказчыкаў і скарачэння фінансавых затрат.

Метады статыстычнага аналізу і апрацоўкі дадзеных біамедыцынскіх даследаванняў (для спецыялістаў медыцынскага і біялагічнага профілю, каторыя займаюцца навуковымі даследаваннямі, маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў) »

Працягласць навучання: 3-дзённы тэматычны навучальны семінар (па 6—10 гадзін у дзень).

Форма навучання: вочная з адрывам ад вытворчасці.

Тэматыка семінараў:

  • «Агульныя прынцыпы сістэматызацыі даных. Стварэнне баз даных з выкарыстаннем праграмных сродкаў СКБД (сістэм кіравання базамі даных). Фарміраванне выбарачных сукупнасцей. Базавыя характарыстыкі. Планаванне эксперымента».
  • «Параметрычныя і непараметрычныя метады ацэнкі значнасці адрозненняў выбарачных сукупнасцей. Крытэрый Ст’юдэнта, карэляцыйны, дысперсійны і рэгрэсіўны аналіз. Выкарыстанне ППП SPSS і статыстыка пры апрацоўцы даных».
  • «Аналіз дынамікі працэсаў пры шматфактарным ўплыве. Экспаненцыяльнае згладжванне па метадзе слізгальнай сярэдняй. Крытэрый падабенства. Ацэнка статыстычнай падкантрольнасці сукупнасцей. Секвенцыяльны кантроль аднароднасці. Метады ацэнкі карэляцыі спалучаных прыкмет».
  • «Прасторавая падача даных. Геаінфармацыйныя сістэмы (ГІС). Паказ даных у выглядзе дыскрэтных, непарыўных, трохмерных прасторавых мадэлей сродкамі ГІС».

Навучанне на семінарах па дадзеным напрамку дазволіць спецыялістам авалодаць сучаснымі метадамі статыстычнага аналізу, ацаніць перавагу прымянення інфармацыйных тэхналогій пры апрацоўцы матэрыялу, карыстацца праграмнымі сродкамі, якія дазваляюць ажыццяўляць збіранне і апрацоўку інфармацыі.

Метадычныя аспекты кантролю технагеннага забруджвання глебаў радыёнуклідамі і ўглевадародамі »

Працягласць навучання: адзін тыдзень, 40 вучэбных гадзін (па 6—10 гадзін у дзень).

Форма навучання: вочная з адрывам ад вытворчасці.

Тэматыка курсаў:

  • «Праблема радыенукліднага забруджвання тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выніку Чарнобыльскай катастрофы».
  • «Заканадаўчая база, што рэгламентуе пытанні радыенукліднага забруджвання глебы і забеспячэння радыяцыйнай бяспекі насельніцтва на забруджаных тэрыторыях».
  • «Прыборная база для вызначэння ўтрымання чарнобыльскіх радыенуклідаў у глебе».
  • «Праблема забруджвання глебы нафтапрадуктамі (вуглевадародамі) у Рэспубліцы Беларусь».
  • «Заканадаўчая база, што рэгламентуе пытанні забруджвання глебы нафтапрадуктамі (вуглевадародамі)».
  • «Метадычная і прыборная база вызначэння нафтапрадуктаў у глебе. Методыка вызначэння нафтапрадуктаў у глебе».

Рэгіянальныя паслядыпломныя курсы па радыяцыйнай засцярозе і забеспячэнню бяспекі крыніц іанізуючага выпраменьвання »

Працягласць навучання: 6 месяцаў.

Форма навучання: вочная з адрывам ад вытворчасці.

Неаднаразовыя выпадкі ядзерных і радыяцыйных аварый паказалі, што іх магло бы і не быць, калі б на патрэбным узроўні былі падрыхтаваны кваліфікаваныя спецыялісты ў галіне ядзернай энергетыкі, выкарыстання радыяцыйнай тэхнікі і крыніц іанізуючых выпраменьванняў.

У адпаведнасці з адзінымі сусветна прызнанымі стандартамі МАГАТЭ, незалежна ад ступені развіцця нацыянальнай інфрастуктуры, радыяцыйнай ступені ў той ці іншай краіне, неабходна знаходзіць сродкі для рэгулярнага правядзення разнастайных курсаў перападрыхтоўкі і шматлікіх трэнінгаў, сярод якіх вядучае месца займаюць Рэгіанальныя паслядыпломныя курсы.

Мэта праекта: стварыць для краін-удзельніц з дапамогай МАГАТЭ самадастатковую вучэбную базу па падрыхтоўцы спецыялістаў, якія змогуць забяспечыць прымяненне адзіных стандартаў радыяцыйнай бяспекі вы ўсіх краінах, незалежна ад узроўню іх развіцця і стану сістэмы падрыхтоўкі кадраў.

З 2005 г. такія курсы сумешчаны з перападрыхтоўкай спецыялістаў па вучэбным плане аналагічнай спецыяльнасці перападрыхтоўкі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь – «Радыяцыйная засцярога і забеспячэнне бяспекі крыніц іанізуючага выпраменьвання».

Па выніках навучання ўручаецца дзяржаўны дыплом Рэспублікі Беларусь аб перападрыхтоўцы з прысваеннем кваліфікацыі «Спецыяліст па радыяцыйнай бяспецы».

Экалагічная адукацыя для Беларусі, Расіі і Украіны (EcoBRU)

Вядучыя кампетэнцыі ў галіне радыёэкалогіі для выкладчыкаў (EcoBRU) »

Кіраўнік курса – Пухцеева Ірына Віктараўна.

Умовы навучання: Форма навучання: вочная/дыстанцыйная. Аб’ём курса – 72 гадзіны, (аўдыторная работа – 12 гадзін, самастойная праца – 60 гадзін).

Тэматыка курса:

  1. Асноўныя ўласцівасці ядзер і радыеактыўныя пераўтварэнні.
  2. Фарміраванне радыяцыйнага фону.
  3. Дазіметрыя іанізуючых выпраменьванняў.
  4. Гігіенічныя аспекты радыяцыйнай бяспекі.

Кошт навучання аднаго слухача – 16,21 руб.

Праектная дзейнасць у экакалогічнай адукацыі (EcoBRU) »

Кіраўнік курса – Жук Алена Юр’еўна.

Умовы навучання: Форма навучання: вочная/дыстанцыйная. Аб’ём курса 72 гадзіны (аўдыторная работа – 22 гадзіны, самастойная праца – 50 гадзін).

Тэматыка курса:

  • Модуль 1. Метадалогія арганізацыі навукова-даследчай работы.
  • Модуль 2. Метады біялагічнага маніторынгу, тэсціравання і індыкацыі ўласцівасцей экасістэм.

Кошт навучання аднаго слухача – 16,21 руб.

Кампетэнцыі спецыяліста ў галіне экалагічнай бяспекі (EcoBRU) »

Кіраўнікі курса – Жук Алена Юр’еўна, Грыгор’ева Алена Яўгенаўна.

Умовы навучання: Форма навучання: вочная/дыстанцыйная. Аб’ём курса 72 гадзіны (аўдыторная работа – 22 гадзіны, самастойная праца – 50 гадзін).

Тэматыка курса:

  • Модуль 1. Экалагічная бяспека ў канцэпцыі ўстойлівага развіцця.
  • Модуль 2. Радыяцыйная бяспека.

Кошт навучання аднаго слухача – 16,21 руб.

Практычная экалогія (EcoBRU) »

Кіраўнік курса – Жук Алена Юр’еўна.

Умовы навучання: Форма навучання: вочная/дыстанцыйная. Аб’ем курса 108 гадзін (аўдыторная работа – 33 гадзіны, самастойная праца – 75 гадзін).

Задачы курса: авалоданне інавацыйнымі педагагічнымі тэхналогіямі, актыўнымі формамі навучання. Сістэматызацыя і дапаўненне тэарытычных ведаў і практычных навыкаў педагогаў для арганізацыі даследаванняў у галіне экалогіі, а таксама метадычных падыходаў да падрыхтоўкі, выканання і афармлення праектных даследчых работ.

Тэматыка курса:

  • Модуль 1. Палявы практыкум. Метады палявога вывучэння
    ў наземных і водных сістэмах.
  • Модуль 2. Метадалогія арганізацыі навукова-даследчай работы.
  • Модуль 3. Актыўныя формы навучання пазакласнай рабоце па экалогіі.

Кошт навучання аднаго слухача – 16,21 руб.

Запрашаем усіх жадаючых прайсці павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку па спецыяльнай праграме. Гэта дазволіць павысіць прафесіяналізм, кампетэнцыю кіраўніка і забяспечыць прыняцце найбольш аргументаваных рашэнняў.

Тэматыка і праграма вучэбных курсаў могуць узгадняцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заказчыка.