Тэлефон: +375 17 398-99-52, +375 17 299-00-10
Галоўны бухгалтар – Адамовіч Таццяна Уладзіміраўна.
Намеснік галоўнага бухгалтара – Чамянёва Наталля Мікалаеўна.
Бухгалтар па ўліку ТМК ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі – Белагалава Іна Віктараўна.
Бухгалтар-касір ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі – Абрамовіч Ніна Сяргееўна.
Бухгалтар ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі – Курач Ірына Сяргееўна.
Бухгалтар – Чарнушыч Вольга Мікалаеўна.
Бухгалтар І кваліфікацыйнай катэгорыі-Бурэнь Алена Уладзіміраўна.
Асноўныя задачы:
- улік доўгатэрміновых, матэрыяльных і нематэрыяльных актываў;
- улік затрат на ўтрыманне інстытута;
- улік затрат на вытворчасць;
- улік і ацэнка гатовай прадукцыі;
- улік фондаў і рэзерваў.
Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці прызначаецца на падставе:
- заявы*;
- пашпарта ці іншага дакумента, які засведчвае асобу*;
- даведкі аб нараджэнні дзіцяці – у выпадку, калі дзіця нарадзілася ў Рэспубліцы Беларусь*;
- пасведчання аб нараджэнні дзіцяці – у выпадку, калі дзіця нарадзілася за межамі Рэспублікі Беларусь*;
- пасведчанняў аб нараджэнні, смерці дзяцей, у тым ліку старэйшых, чым 18 гадоў (прадстаўляюцца на ўсіх дзяцей)*;
- копіі рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) (далей – усынаўленні) –для сямей, якія ўсынавілі (удачарылі) (далей – якія ўсынавілі) дзяцей;
- выпісак (копій) з працоўных кніжак бацькоў/усынавіцелей (удачарыцелей) (далей – усынавіцелі), апекуноў ці іншых дакументаў, якія пацвярджаюць іх занятасць, – у выпадку неабходнасці вызначэння месца назначэння дапамогі;
- копіі рашэння суда аб скасаванні шлюбу, або пасведчання аб скасаванні шлюбу ці іншага дакумента , пацвярджаючага катэгорыю няпоўнай сям’і, – для няпоўных сямей;
- копіі рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб устанаўленні апекі (папячыцельства) – для асоб, прызначаных апекунамі (папячыцелямі) дзіцяці;
- паседчанне аб шлюбе ў выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе.
У выпадку афармлення трох дапамог адначасова, з дадзенага спіса прадстаўляюцца дакументы, пазначаныя зорачкай (*).
Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, назначаецца на падставе:
- заявы;
- пашпарта або іншага дакумента, які засведчвае асобу;
- заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі*;
- выпісак (копій) з працоўных кніжак заяўніка і мужа заяўніка, або іншых дакументаў, якія пацвярждаюць іх занятасць, – у выпадку неабходнасці вызначэння месца назначэння дапамогі;
- копіі рашэння суда аб скасаванні шлюбу, або пасведчання аб скасаванні шлюбу ці іншага дакумента, пацвярджаючага катэгорыю няпоўнай сям’і, – для няпоўных сямей;
- пасведчанне аб шлюбе –у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе.
Дапамога па даглядзе за дзіцём ва ўзросце 3 гадоў назначаецца на падставе:
- пашпарта ці іншага дакумента, які засведчвае асобу;
- пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей (пры выхаванні ў сям’і двух і больш непаўналетніх дзяцей – не менш двух пасведчанняў аб нараджэнні) (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадстаўлен статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь, – пры наяўнасці такіх пасведчанняў);
- копіі рашэння суда аб усынаўленні – для сямей, якія ўсынавілі дзяцей;
- копіі рашэння выканаўчага і распарадчага органа аб устанаўленні апекі (папячыцельства) – для асоб, прызначаных апекунамі (папячыцелямі);
- пасведчання інваліда або заключэнне медыка-рэабілітацыйнай экспертанай камісіі – для дзіцяці-інваліда ва ўзросце 3 гадоў;
- пасведчання пацярпеўшага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйныхаварый – для грамадзян, якія стала (пераважна) пражываюць на тэрыторыі, што падверглася радыеактыўнаму забруджванню ў зоне далейшага адсялення або ў зоне з правам наадсяленне;
- пасведчання аб шлюбе – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
- копіі рашэння суда аб скасаванні шлюбу, або пасведчання аб скасаванні шлюбу ці іншага дакумента, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям’і, – для няпоўных сямей;
- даведка аб перыядзе, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах;
- выпісак (копій) з працоўных кніжак бацькоў/усынавіцелей, апекуноў ці іншых дакументаў, якія пацвярджаюць іх занятасць, – у выпадку неабходнасці вызначэння месца назначэння дапамогі;
- даведка аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам;
- даведка аб выхадзе на працу, служба да сканчэння адпачынку па доглядзе за дзіцёмва ўзросце да 3 гадоў і спыненні выплаты дапамогі – пры афармленні адпачынку па доглядзе за дзіцём да дасягнення ім ўзросту 3 гадоў іншым членам сям’і або сваяком дзіцяці;
- даведка аб складзе сям’і і рэгістрацыі ў ЖЭСе дзіцяці;
- даведка аб велічыні дапамогі на дзяцей і перыядзе яго выплаты – у выпадку змянення месца выплаты дапамогі;
- выпіска з загада аб афармленні адпачынку па доглядзе за дзіцём да 3 гадоў (аддзел кадраў);
- выпіска з загада аб тэрмінах дзеяння працоўнага дагавора (кантракту) (аддзел кадраў);
- даведка аб тым, што не зарэгістраваны ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АУСАРІП) створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь з мэтай спрашчэння арганізацыі прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб (сайт сістэмы – www.raschet.by, тэлефон кантакт-цэнтра – 141).
Сістэма «Разлік» дазваляе праводзіць аплату ў любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у падыходзячым для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання – банкамаце, інфакіёску, інтэрнэт банку, касе банкаў, з дапамогай мабільнага банкінгу і г. д.
Калі Вы здзяйсняеце плацеж у касе банка, калі ласка, паведамляйце касіру пра неабходнасць правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).
У каталогу сістэмы «Разлік» паслугі «Назва арганізацыі» знаходзяцца ў раздзеле:
г. Мінск – Адукацыя і развіццё – ВНУ – МДЭІ імя А. Д. Сахарава
Для правядзення плацяжу неабходна:
- Выбраць пункт «Сістэма. Разлік» (АРІП);
- Выбраць паслядоўнасць выкладкі: Мінск – ВНУ – МДЭІ імя А. Д. Сахарава
- Выбраць аплачваемую паслугу (1 – навучанне; 2 – пеня; 3 – акадэмічная запазычаннасць (пераздача, адпрацоўка); 4 – інтэрнат; 5 – цэнтралізаванае тэсціраванне; 6 – паслугі бібліятэкі; 7 – падрыхтоўчыя курсы; 8 – кампенсаванне сродкаў за навучанне; 9 – стажыроўка, перападрыхтоўка кадраў; 10 – іншыя платныя паслугі).
Увесці для:
- Аплаты за навучанне – нумар дагавора/нумар студэнцкага білета;
- Аплаты пені – нумар дагавора/нумар студэнцкага білета;
- Аплаты акадэмічнай запазычанасці (пераздача, адпрацоўка) – нумар дагавора/нумар студэнцкага білета;
- Аплаты інтэрната – нумар дагавора/нумар студэнцкага білета;
- Аплаты цэнтралізаванага тэсціравання – серыю і № пашпарта;
- Аплаты паслуг бібліятэкі – нумар дагавора/нумар студэнцкага білета;
- Аплаты падрыхтоўчых курсаў – нумар дагавора/нумар студэнцкага білета;
- Кампенсацыі сродкаў навучання – нумар загада;
- Аплаты стажыроўкі, перападрыхтоўкі кадраў – нумар дагавора;
- Аплаты іншых платных паслуг – прозвішча, імя, імя па бацьку плацельшчыка, найменне паслугі;
- Увесці суму плацяжу (калі не ўказана);
- Праверыць карэктнасць інфармацыі;
- Здзейсніць плацеж.