Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю

Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 411
Тэлефон: +375 17 369-25-21

Загадчык аддзела – Кошкіна Наталля Яўгенаўна.
Метадыст – Пятровіч Ірына Мікалаеўна.
Педагог-псіхолаг – Садоўская Ганна Валер’еўна.
Педагог дадатковай адукацыі — Стральцова Ірына Алегаўна.
Сацыяльны педагог — Салавей Вольга Мікалаеўна

Даведка
Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю быў створаны з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў галіне выхавання і сацыяльнай абароны студэнцкай моладзі, развіцця студэнцкага самакіравання інстытута, захавання лепшых традыцый маладзёжнага руху. Аддзел падпарадкоўваецца непасрэдна намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ і ўзаемадзейнічае з усімі структурамі – суб’ектамі выхаваўчага працэсу: камісіяй па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, дэканамі і намеснікамі дэканаў па выхаваўчай рабоце, куратарамі, агульнаўніверсітэцкімі кафедрамі (філасофіі, сацыялогіі і эканомікі), фізвыхавання, прадстаўнікамі «БРСМ», прафсаюза студэнтаў, Гільдыяй студэнтаў і іншымі органамі студэнцкага самакіравання.

Асноўныя напрамкі дзейнасці

  1. Ідэалагічная і інфармацыйна-прапагандысцкая работа са студэнтамі:
  • метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу;
  • правядзенне маніторынгу эфектыўнасці выхаваўчага працэсу ў ВНУ;
  • арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне работы семінара куратараў «Псіхолага-педагагічныя асновы выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю»;
  • работа сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы;
  • кантроль работы саветаў прафілактыкі факультэтаў;
  • ідэалагічная і выхаваўчая работа ў інтэрнаце;
  • падтрымка развіцця студэнцкага самакіравання і студэнцкіх арганізацый інстытута (савет Гільдыі студэнтаў, студэнцкі прафсаюз).
  1. Арганізацыйны:
  • арганізацыя і ўдзел у семінарах, канферэнцыях, круглых сталах па праблемах выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю;
  • арганізацыя і правядзенне конкурсаў педагагічнага майстэрства;
  • садзейнічанне павышэнню кваліфікацыі работнікаў інстытута – суб’ектаў выхаваўчага працэсу;
  • арганізацыя і правядзенне сумесна з грамадскімі арганізацыямі МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ лідарскага злёту студэнцкага актыву «Авангард» на ВНК «Міжнародны экалагічны парк “Волма – цэнтр ўзнаўляльных крыніц энергіі”».
  1. Аналітычны:
  • аналіз эфектыўнасці выхаваўчай работы з моладдзю;
  • кантроль паводзін і аналіз змястоўнасці інфармацыйных і куратарскіх гадзін;
  • кантроль і аналіз дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання;
  • унясенне прапаноў па ўдасканаленні форм і метадаў рэалізацыі асноўных кірункаў і зместу выхаваўчай работы з моладдзю ў інстытуце і інтэрнаце.
  1. Культурна-масавы:
  • ажыццяўленне культурна-асветнай дзейнасці, арганізацыя і правядзенне агульнаінстытуцкіх культурна-масавых мерапрыемстваў;
  • садзейнічанне развіццю творчага патэнцыялу студэнтаў;
  • развіццё сувязей з рэспубліканскімі і замежнымі арганізацыямі па рабоце з моладдзю, маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямі;
  • удзел у конкурсах і фестывалях творчай моладзі.
  1. Аздараўленчы:
  • прапаганда здаровага ладу жыцця з дапамогай правядзення лекторыяў, дыспутаў, круглых сталоў і інш. па прафілактыцы ВІЧ / СНІД, дрэнных прывычак, залежнасцей, захворванняў і ППП;
  • каардынацыя дзейнасці камісіі на аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў і работнікаў інстытута;
  • правядзенне штогадовага анкетавання па фарміраванні ЗЛЖ;
  • правядзенне сумесна з кафедрай фізвыхавання, спортклубам і турклубам спартыўна-масавых мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця.
  1. Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба:
  • стварэнне ўмоў для паўнавартаснага асабістага развіцця пазітыўнай сацыялізацыі, прафесійнага станаўлення ў сацыяльным асяроддзі і сям’і;
  • арганізацыя комплекснай асобасна-арыентаванай і сацыяльна- педагагічнай прававой дапамогі;
  • штогадовае абнаўленне сацыяльнага пашпарта інстытута;
  • стварэнне базы даных студэнтаў, якія адносяцца да груп ільготных катэгорый: інвалідаў, асоб з ліку дзяцей-сірот, асоб, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, студэнтаў са шматдзетных сямей і сямейных студэнтаў;
  • стварэнне базы даных абавязаных асоб і кантроль за выкананнем Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24. 11. 2006
    № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў нядобранадзейных сем’ях»;
  • правядзенне псіхалагічных даследаванняў, сацыяльных апытанняў і анкетавання ў межах маніторынгу эфектыўнасці выхаваўчага працэсу;
  • аказанне дапамогі першакурснікам па адаптацыі да ўмоў навучання ў інстытуце;
  • арганізацыя асветніцкай работы сярод студэнтаў і выкладчыкаў па фарміраванні псіхолага-педагагічнай і прававой культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
  • ажыццяўленне прафілактычнай работы па праблемах правапарушэнняў, асацыяльных паводзін сярод судэнтаў, магістрантаў, прапаганда здаровага ладу жыцця;
  • правядзенне трэнінгаў, карэкцыйнай работы і псіхалагічнага кансультавання.
  1. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне:
  • садзейнічанне пашырэнню і ўмацаванню нацыянальных традыцый Рэспублікі Беларусь і інстытута;
  • аказанне падтрымкі маладзёжным структурам у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
  • фарміраванне ў студэнтаў прававой культуры і павагі да дзяржаўнай сімволікі.
  1. Экалагічнае выхаванне:
  • фарміраванне ў студэнтаў экалагічнай культуры і экалагічнай самасвядомасці, адказных адносін да навакольнага асяроддзя;
  • рэалізацыя Праграмы экалагічнага выхавання навучэнцкай, студэнцкай і рабочай моладзі Партызанскага раёна на карысць устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь сумесна з адзелам культуры і па справах моладзі Партызанскага раёна;
  • штогадовае правядзенне Рэспубліканскага конкурсу «Зямля – наш дом»;
  • арганізацыя і правядзенне Міжнароднага конкурсу дакументальнага экалагічнага фільма «Экасвет»;
  • правядзенне экалагічнай працоўнай практыкі;
  • рэалізацыя экалагічных праектаў і акцый;
  • фарміраванне экалагічных брыгад.
  1. Работа ў інтэрнаце:
  • дзейнасць камісіі па жыллёва-бытавых пытаннях;
  • аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі студэнцкаму савету;
  • правядзенне ідэалагічных, культурна-масавых, спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў;
  • стварэнне ўмоў для вучобы і змястоўнага адпачынку студэнтаў;
  • афармленне нагляднай агітацыі;
  • прапаганда здаровага ладу жыцця, фарміраванне ў студэнтаў станоўчых адносін да свайго здароўя як сацыяльнай каштоўнасці.

Партнёры:

  • Аддзел культуры і па справах моладзі, аддзел ідэалогіі адміністрацыі Партызанскага раёна.
  • Савет ветэранаў Партызанскага раёна.
  • Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа Партызанскага раёна.
  • Раённы камітэт ГА «БРСМ» Партызанскага раёна.
  • Беларускі прафесіянальны саюз работнікаў адукацыі і навукі.
  • РУУС Партызанскага раёна г. Мінска.
  • ЗП «Кока-Кола Бевриджис Белоруссия».
  • Саюз кінематаграфістаў Рэспублікі Беларусь.

Праекты:

  • Праграма экалагічнай адукацыі навучэнцкай, студэнцкай і рабочай моладзі (сумесна з аддзелам па справах моладзі адміністрацыі Партызанскага раёна).
  • Лідарскі злёт актыву студэнцкага самакіравання «Авангард» на базе ВНК «Міжнародны экалагічны парк “Волма – цэнтр узнаўляльных крыніц энергіі”».
  • Школа студэнцкіх ініцыятыў «Think ISEU» на базе ВНК «Міжнародны экалагічны парк “Волма – цэнтр узнаўляльных крыніц энергіі”».
  • «Крыніцы Іслачы» (сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Валожынскім райвыканкамам і кампаніяй «Кока-Кола Бевриджис Белоруссия»