Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Бібліятэка

Адрас: вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 211.
Тэлефон: + 375 17 299-00-14
E-mail: lib@iseu.by; libraryiseu@mail.ru

Загадчык бібліятэкі – Сячко Кацярына Васільеўна.
Бібіліятэкар І кваліфікацыйнай катэгорыі – Дрозд Тамара Леанідаўна.
Бібіліятэкар І кваліфікацыйнай катэгорыі – Віктарчык Алена Валер’еўна.
Бібіліятэкар І кваліфікацыйнай катэгорыі – Брыгадзіна Анастасія Мікалаеўна.

Гісторыя

 

Бібліятэка заснавана ў 1992 г. Кнігасховішча, абанемент з выдачай літаратуры на дом і чытальная зала (80 пасадачных месц) знаходзяцца ў адным памяшканні. Бібліятэка працуе ў адпаведнасці з дакументамі: «Палажэнне аб бібліятэцы МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ», «Правілы карыстання бібліятэкай МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ».

Фонд бібліятэкі (на 06.12.2016 г.) – 36 тыс. 279 адзінак айчынных і замежных аўтараў. Пераважае літаратура па профілі інстытута: экалогія і ахова навакольнага асяроддзя, фізічныя і біялагічныя навукі, энергетыка і радыяцыйная бяспека. Фонд папаўняецца навукова-метадычнымі дапаможнікамі, падрыхтаванымі і выдадзенымі навукоўцамі інстытута (153 найменні – 9 тыс. 760 экз.).

Бібліятэкай карыстаюцца больш за 1948 чытачоў: студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі і супрацоўнікі інстытута.

Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі прадстаўлены як традыцыйнымі каталогамі (алфавітным і сістэматычным), так і электронным, які налічвае звыш 33 тыс. экзэмпляраў. У электронным рэжыме вядзецца сістэматычная картатэка артыкулаў.

З мая 2009 г. функцыянуе электронная бібліятэка інстытута, якая ўключае звыш 750 электронных выданняў, у тым ліку 403 электронныя выданні прафесарска-выкладчыцкага саставу інстытута. Яна даступна ў лакальнай сетцы на дыску S/Library/Электронная бібліятэка. Прадстаўлена ў выглядзе папак па вучэбных прадметах, размешчаных у алфавітным парадку. Унутры папка ўтрымлівае раздзелы:

  • Электронныя рэсурсы МДЭІ імя А. Д. Сахарава.
  • Іншыя электронныя рэсурсы.

Праводзіцца работа па стварэнні абноўленай электроннай бібліятэкі выданняў МДЭІ імя А. Д. Сахарава, якая будзе размешчана на сайце электроннай бібліятэкі БДУ. Распрацавана структура Электроннай бібліятэкі, зацверджаная распрацоўшчыкамі Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Структура раздзелаў Электроннай бібліятэкі інстытута ўжо размешчана на сайце БДУ. Прызначаны адказны работнік бібліятэкі, якому дазволены доступ для размяшчэння электронных рэсурсаў на сайце бібліятэкі БДУ.

Доступ да электронных баз даных бібліятэкі БДУ нашы студэнты могуць атрымаць толькі пры наяўнасці электроннага студэнцкага білета. У сучасны момант электроннымі білетамі валодаюць толькі студэнты
І курса. Логін і пароль для работы ў сетцы ўніверсітэта і выхаду ў інтэрнэт выдае Цэнтр інфармацыйных тэхналогій БДУ.

Лакальная камп’ютараная сетка інтэгравана ў карпаратыўную сетку інстытута і дае магчымасць карыстацца электроннымі рэсурсамі з любога аўтаматызаванага рабочага месца інстытута. З 2009 г. у бібліятэцы ўкаранёна тэхналогія высокахуткаснага бяспроваднага доступу да сеткі інтэрнэта. Адначасова ў чытальнай зале бібліятэкі могуць працаваць да 80 чытачоў. Бібліятэка МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ выконвае не толькі адукацыйную, але і выхаваўчую і ідэалагічную функцыі, што ўплывае на развіццё і фарміраванне асноватворных каштоўнасцей будучых спецыялістаў.

Забяспечанасць вучэбнай літаратурай усіх дысцыплін (каля 330) складае:

  • ад 0,2 да 1 экз. – па 47 дысцыплінах (14 %);
  • ад 1 да 3 экз. – па 108 дысцыплінах (32 %);
  • ад 3 і больш – па 106 дысцыплінах (32 %);

Па астатняй 61 вузкаспецыяльнай дысцыпліне (22 %) ёсць у наянаўнасці электронныя версіі тэкстаў лекцый, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, лабараторных і практычных заняткаў, у тым ліку рэкамендаваных да выдання НМС інстытута імя А. Д. Сахарава.

У пачатку кожнага вучэбнага года бібліятэка інстытута прадстаўляе гарантыйнае пісьмо са спісам студэнтаў усіх курсаў, прафесарска-выкладчыцкага саставу і навуковых работнікаў, якім патрабуюцца бібліятэчна-інфармацыйныя рэсурсы БДУ. Па гарантыйным пісьме нашы чытачы могуць абслугоўвацца на абанеменце і чытальных залах, карыстацца электроннымі рэсурсамі бібліятэкі БДУ.