Тэлефон: 375 (17) 369-25-05
Загадчык сектара – Каспяровіч Вольга Уладзіміраўна.
Эканаміст ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі – Ганчар Таццяна Мікалаеўна.
Эканаміст ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі – Жураўлёва Ніна Міхайлаўна.
Планава-эканамічны аддзел ажыццяўляе:
- распрацоўку перспектыўных і бягучых планаў работы інстытута і яго структурных падраздзяленняў;
- складанне гадавых, квартальных і месячных справаздач аб рабоце інстытута і правядзенне эканамічнага аналізу;
- складанне каштарысу затрат на год з усімі неабходнымі расшыфроўкамі;
- падрыхтоўку падлікаў па вызначэнні кошту НДР і НДВКР;
- афармленне дагавароў на распрацоўваемыя тэмы і здзяйсненне кантролю за выкананнем дагаворных абавязацельстваў выканаўцы і заказчыка.
- аналіз сістэмы абароту планавых дакументаў і падрыхтоўку прапаноў па яе ўдасканаленні;
- вывучэнне і ўкараненне ў інстытуте перадавога вопыту планава-эканамічнай работы, аператыўнага ўліку і аналізу гаспадарчай дзейнасці;
- улік і аналіз асноўных паказчыкаў па працы і заробку па інстытуце ў цэлым, яго падраздзяленнях і асобных прафесіях і пасадах працаўнікоў;
- аналіз выкарыстання сродкаў на аплату працы па інстытуце, яго падраздзяленнях; унясенне прапаноў па паляпшэнні іх выкарыстання;
- кантроль правільнасці прымянення дзеючых форм і сістэм аплаты працы, устанаўленне разрадаў і разрадных каэфіцэнтаў аплаты працы, даплат, надбавак, кантроль за своечасовасцю і правільнасцю разлікаў прэмій супрацоўнікам інстытута ў адпаведнасці з дзеючымі палажэннямі;
- распрацоўку штатных раскладаў на аснове зацверджанай структуры кіравання, дзеючай адзінай сістэмы арганізацыі і аплаты працы і нарматываў колькасці па функцыях кіравання;
- аналіз эфектыўнасці прымянення дзеючых форм і сістэмы аплаты працы, матэрыяльнага заахвочвання;
- разлік колькасці асноўных і дапаможных рабочых па падраздзяленнях і па інстытуце ў цэлым;
- удзел у разліках колькасці рабочых і часовых рабочых, спецыялістаў і служачых у адпаведнасці з рэкамендаванымі галіновымі і міжгаліновымі нарматывамі колькасці;
- складанне каштарысаў утварэння і расходвання фонду матэрыяльнага заахвочвання і фонду вытворчага і сацыяльнага развіцця, кантроль за іх расходваннем;
- складанне справаздачы па працы ва ўстаноўленым парадку і ва ўстаноўленыя тэрміны;
- складанне справаздачы аб выкананні фінансавага плана па формах і ў тэрміны, устаноўленыя ЦСУ.
Задачы планава-эканамічнага аддзела:
- арганізацыя і ўдасканаленне планава-эканамічнай работы ў інстытуце і яго структурных падраздзяленнях;
- своечасовая і якасная распрацоўка праектаў перспектыўных і бягучых планаў работы інстытута і яго структурных падраздзяленняў;
- аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасці і яго падраздзяленняў;
- арганізацыя і ўдасканаленне планавання працы, форм і сістэм аплаты працы, матэрыяльнага стымулявання працы;
- кантроль за выкананнем працоўнага заканадаўства, пастаноў, распараджэнняў і іншых нарматыўных актаў вышэйстаячых арганізацый працы і заработнай платы.