Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Спартыўны клуб

Тэлефон: +375 (29) 861-77-51
E-mail: malaka-zaka@mail.ru

Загадчык спартыўнага клубу — Аксенчык Святлана Уладзіміраўна.

Мэта дзейнасці: стварэнне ўмоў для задавальнення разнастайных інтарэсаў студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў інстытута ў галіне фізічнай культуры і спорту.

Асноўныя задачы:

  • дасягненне значных паказчыкаў у галіне студэнцкага спорту;
  • фарміраванне маральных якасцей і эстэтычных ідэалаў сродкамі фізічнай культуры і спорту;
  • забеспячэнне разнастайнасці форм і павелічэнне колькасці мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць выхаванню гарманічна развітой асобы;
  • дасягненне стабільна пазітыўнай дынамікі аздараўлення навучэнцаў і работнікаў інстытута сродкамі фізічнай культуры і спорту;
  • далучэнне студэнтаў да актыўнага ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах, у тым ліку тых, што арганізоўваюцца у інтэрнаце;
  • заахвочванне паспяховых, сацыяльна значных актыўнасцей студэнтаў і супрацоўнікаў.

Спартыўны клуб узаемадзейнічае з кафедрай фізічнага выхавання і спорту, спартыўным клубам БГУ і факультэтамі ўніверсітэта.