Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Вучэбна-метадычны аддзел

Адрас: вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 311, 317, 220070
Тэлефон: +375 369-25-00

Начальнік вучэбна-метадычнага аддзела – Новікава Наталля Міхайлаўна.
Кіраўнік вытворчай практыкі – Даўгучыц Жанна Юр’еўна.
Метадыст – Кліменка Наталля Уладзіміраўна.
Метадыст – Пісарук Алена Сяргееўна.
Спецыяліст – Каранёўская Людміла Міхайлаўна.

Асноўныя задачы:

  1. Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу ў інстытуце.
  2. Кантроль за выкананнем нарматыўных дакументаў вышэйшай школы па пытаннях вучэбна-метадычнай работы. Парадак распрацоўкі, зацвярджэння і рэгістрацыі вучэбных праграм.
  3. Садзейнічанне ў распаўсюджванні новых тэхналогій навучання.

Работа аддзела ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з факультэтам і навукова-метадычным саветам інстытута па наступных напрамках:

  • Каардынацыя і кантроль дзейнасці факультэтаў і кафедр па арганізацыі і ўдасканаленні вучэбнага працэсу.
  • Распрацоўка метадычных рэкамендацый і палажэнняў па пытаннях вучэбнай дзейнасці.
  • Садзейнічанне ва ўстанаўленні творчых сувязей па вучэбна-метадычнай рабоце паміж інстытутам і іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.