Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Зварот дырэктара МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара С. А. Маскевіча

Шаноўныя сябры!

Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ) – установа вышэйшай адукацыі з правамі юрыдычнай асобы БДУ.

Інстытут мае філіял у г. Ерэване (Рэспубліка Арменія), ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў экалагічнага профілю на сумесным факультэце МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ і Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта (Рэспубліка Таджыкістан), а таксама з’яўляецца базавай арганізацыяй дзяржаў-удзельніц СНД па экалагічнай адукацыі. На працягу апошніх 10 гадоў сумесна з ВНУ Рэспублікі Беларусь і навучальнымі ўстановамі краін блізкага і далёкага замежжа тут распрацоўваецца навукова-метадычная і інфармацыйная база для суправаджэння непарыўнай экалагічнай адукацыі.

На факультэце маніторынгу навакольнага асяроддзя і факультэце экалагічнай медыцыны інстытута ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін. Ва ўстанове дзейнічае факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. ВНУ супрацоўнічае.

з МАГАТЭ ў галіне падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы, з’яўляецца сувыканаўцам Дзяржаўнай праграмы падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі. Вучэбны працэс забяспечваецца кваліфікаваным прафесарска-выкладчыцкім саставам (больш за 200 супрацоўнікаў). Вядзецца падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў аспірантуры і дактарантуры.

Інстытут акрэдытаваны ў якасці навуковай арганізацыі, выдае навукова-практычны часопіс «Экологический вестник». Асноўная навуковая праблема, па якой вядзецца даследаванне, з’яўляецца вывучэнне ўздзеяння антрапагеннага фактару на працэсы эвалюцыі біясферы, а таксама ўплыву навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека і біяразнастайнасць расліннага і жывёльнага свету. Наяўнасць высокакваліфікаванага прафесарска-выкладчыцкага саставу, сучаснай вучэбна- і навукова-лабараторнай базы, а таксама ўсебаковае ўзаемадзеянне пры рашэнні розных адукацыйных і навуковых праектаў з факультэтамі і кафедрамі БДУ даюць магчымасць інстытуту забяспечыць высокі ўзровень адукацыі і даследаванняў. Важная роля ў арганізацыі навукова-адукацыйнай дзейнасці адводзіцца супрацоўніцтву з Інстытутамі НАН Беларусі, навукова-практычнымі цэнтрамі Міністэрства аховы здароўя, а таксама Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

З 2001 г. інстытут з’яўляецца ініцыятарам правядзення штогадовай Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай памяці акадэміка А. Д. Сахарава. Яе асноўная мэта: аб’яднаць вядучых навукоўцаў і спецыялістаў-практыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў многіх краін у іх імкненні асэнсаваць і мінімізаваць уплыў тэхнічнага прагрэсу на навакольнае асяроддзе і чалавека.

Асаблівае значэнне ў ВНУ надаецца развіццю міжнародных сувязей у рамках двух- і шматбаковых дамоў і кансорцыумаў, арганізацыі практык студэнтаў за мяжой. Выключную ролю ў жыццядзейнасці інстытута і развіцці міжнародныхм сувязей іграе Міжнародны апякунскі савет, у які ўваходзяць вядомыя вучоныя з васьмі краін з свету, а таксама кафедра ЮНЕСКА.

Высокую сацыяльную актыўнасць дэманструюць студэнты, якія ўдзельнічаюць ва ўласных і маладзёжных праектах сумесна з БДУ, г. Мінска і Рэспублікі Беларусь. Студэнцкі гарадок БДУ вылучае месцы ўсім першакурснікам у добраўпарадкаваных інтэрнатах.

Кожны, хто мае намер разабрацца ў глабальных экалагічных праблемах сучаснасці і дапамагчы ў вырашэнні нават нязначных пытанняў экалагічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, мы запрашаем: Калі ласка!

Дырэктар МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ,
доктар 
фізіка-матэматычных навук, 

прафесар                                                                                                                                              С. А. Маскевіч