Нашы валасы – гэта свайго кшталту «мінеральны пашпарт» нашага арганізма. У чалавечым воласе ў выглядзе мінеральных злучэнняў «запісываецца» ўся інфармацыя аб наяўнасці або недахопе мінералаў, якія паступаюць у арганізм з ядой, вадой, паветрам, аб забруджванні таксічнымі металамі.
Рэнтгена-флуарэсцэнтны аналіз валасоў, які праводзіцца на базе Рэсурснага цэнтра МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, – гэта скрынінгавы метад дыягностыкі. Ён дазваляе счытываць інфармацыю аб мініральным статусе арганізма ў цэлым, выяўляць парушэнні мінеральнага абмену рэчываў, называць магчымасць развіцця пэўных захворванняў, а таксама выяўляць іх на ранняй стадыі.
Аналіз валасоў на ўтрыманне хімічных элементаў дазваляе:
- Ацаніць забяспечанасць арганізма мінеральнымі кампанентамі (жыццёва важнымі макра- і мікраэлементамі), сфарміраваць рэжым харчавання, які б узнаўляў іх дэфіцыт і дазваляў ім засвойвацца. Выявіць тыя мінералы, што неабходна дапоўніць дадатковым прыёмам прэпаратаў.
- Вызначыць узровень забруджвання цяжкімі металамі. Наяўнасць у арганізме таксічных металаў – прычына многіх парушэнняў у стане здароўя (стомленасць, выпаданне валасоў, шэраг захворванняў). Аналіз валасоў на мікраэлементы дапаможа падабраць эфектыўныя метады і сродкі для ачысткі арганізма. Для людзей, якія кантактуюць у сваёй рабоце з таксічнымі рэчывамі, дадзены аналіз з’яўляецца хуткім, простым і надзейным метадам кантролю забруджвання арганізма.
- Выявіць парушэнні балансу элементаў на ранняй стадыі. Атрыманыя рэзультаты даюць магчымасць правесці неабходны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне рознага кшталту захворванняў, звязаных з дысбалансам мінералаў.
- Кантраляваць эфектыўнасць прыёму прэпаратаў, нармалізаваць харчаванне і ачысціць арганізм у цэлым.
Як праводзіцца аналіз?
- Для аналізу адразаюць пасму валасоў ад каранёў (даўжыня 3—4 см). Валасы павінны быць неафарбаванымі.
- Аналіз ўзораў валасоў праводзіцца з дапамогай высокаадчувальнага прыбора новага пакалення – спектрометра энергій рэнтгенаўскага выпраменьвання СЕР-01. Прыбор унесены ў Дзяржаўны рээстр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь і праходзіць штогадовую метралагічную праверку.
Вымярэнні праводзяцца ў адпаведнасці з зарэгістраванымі методыкамі:
- МВІ масавай долі хімічных элементаў (жалеза, кадмію, калію, кальцыю, марганцу, медзі, мыш’яку, нікелю, свінцу, серы, стронцыю, тытану, хрому, цынку) у пробах расліннага жывёльнага паходжання метадам рэнтгена-флуарэсцэнцыі з выкарыстаннем спектрометра энергіі рэнтгенаўскага выпраменьвання СЕР-001—МВІ.МН 3272-2009.
- Вымярэнне масавай долі хімічных элементаў (брому, жалеза, калію, кальцыю, медзі, нікелю, свінцу, серы, стронцыю, хлору, хрому, цынку) у біяаб’ектах (валасах) метадам рэнтгена-флуарэсцэнцыі з выкарыстаннем спектрометра энергій рэнтгенаўскага выпраменьвання СЕР-01—МВІ.МН 3814-2011.
Рэзультаты элементнага аналізу валасоў уяўляюць сабой справаздачу, у якой змешчаны даныя канцэнтрацыі ўсіх даследуемых элементаў у валасах (мкг/г), – 24 элементы, а таксама дыяпазон умоўных норм:
- Неабходныя мінералы (макра- і мікраэлементы): кальцый, калій, цынк, жалеза, медзь, марганец, селен, хром. Гэта асноўныя мінералы, якія неабходны чалавеку для яго жыццядзейнасці, а іх дэфіцыт прыводзіць да парушэння работы ўсяго арганізма.
- Дадатковыя элементы: бром, кобальт, ванадый, хлор, нікель, стронцый, тытан, золата, малібдэн. Яны выкарыстоўваюцца ў арганізме ў малых колькасцях, аднак сімптомаў ад іх дэфіцыту не знойдзена. Для кожнага мінералу ўстаноўлены «дыяпазон нормы».
- Таксічныя элементы: свінец, мыш’як, ртуць, кадмій, вісмут, вальфрам. Гэтыя элементы аказваюць шкоднае ўздзеянне на арганізм нават у вельмі малых колькасцях. Для іх вызначаны не нормы, а дапушчальныя ўзроўні.
Заключэнне па выніках аналізу
Пры дэфіцыце / лішку якіх-небудзь элементаў характаразуецца іх роля ў арганізме: магчымыя прычыны і вынікі гэтых адхіленняў, сутачныя патрэбнасці арганізма ў дадзеных элементах і прыкладнае іх утрыманне ў прадуктах харчавання.
Як нас знайсці?
Установа адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 304; тэл.: +375 17 398 93 44, +375 17 398 956 24