Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Ёд і ваша здароўе

МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ прадстаўляе ўнікальную магчымасць даведацца пра ўтрыманне мікраэлементаў ёду ў сваім арганізме.

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у 1997 г. на зямным шары дэфіцыт ёду быў выяўлены у 1,5 млрд чалавек, у 740 млн быў устаноўлены дыягназ – эндэмічны валляк, а 11 млн пакутавала ад затрымкі разумовага развіцця з-за недахопу ёду ў арганізме. Таму стан, што выкліканы недахопам ёду, мае важнае медыцынскае, сацыяльнае і экалагічнае значэнне. Недахоп ёду прыводзіць не толькі да захворванняў шчытападобнай залозы, але і парушае рэпрадуктыўную функцыю, што вядзе да росту перынатальнай і дзіцячай смяротнасці, значна зніжае інтэлектуальную, адукацыйную і прафісійную здольнасць нацыі. Не ўсе жыхары Беларусі, у тым ліку і цяжарныя жанчыны, рэгулярна выкарыстоўваюць ёдавую соль як крыніцу паступлення ёду ў арганізм. Большая частка насельніцтва краіны нават не мае ўяўлення аб неабходным ўзроўні ўтрымання ёду ў арганізме.

На тэрыторыі рэспублікі такога каштоўнага мікраэлемента не хапае як у глебе, так і ў вадзе. З гэтага вынікае, што ўсе раслінныя і мяса-малочныя прдукты разам узятыя, не здольны папоўніць патрэбнасці нашага арганізма ў мікраэлементах ёду.

Яго дэфіцыт назіраецца ў арганізме немаўлят, цяжарных жанчын і кормячых маці. Да 80 % цяжарных жанчын зведваюць дэфіцыт ёду. Нават калі ў пачатку цяжарнасці аналізы былі добрымі, патрэбнасці гэтага мікраэлемента паступова растуць, паколькі ва ўнутрывантробны перыяд дзіця атрымлівае ёд з арганізма маці. Пры запланаванай цяжарнасці пажадана зараней здаць аналіз на ўтрыманне ёду, каб у выпадку неабходнасці заўчасна папоўніць яго ўтрыманне ў арганізме. Недахоп ёду ў арганізме маці прыводзіць да затрымання росту нервовай тканкі ў мозгу плода і фарміравання іншых органаў. Гэта праяўляецца ў прыкметным адхіленні як фізічнага, так і разумовага развіцця дзіцяці. Ступень гэтай затрымкі праяўляецца тым больш, чым вышэйшым быў дэфіцыт ёду ў арганізме цяжарнай маці.

Дзе можна здаць аналіз мачы на ўтрыманне ёду ў арганізме?
Аналіз на ўтраманне ёду ў арганізме праводзіцца ў якасці платнай паслугі ў навукова-даследчай лабараторыі (НДЛ) антрапаэкалогіі і грамадскага здароўя Міжнароднага дзяржаўнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Час наведвання неабходна ўзгадняць з 9.30 да 14.30 (панядзелак – пятніца) па тэлефоне +375172974225. Пры сабе мець пашпарт.

Адрас лабараторыі: г. Мінск, вул. Іркуцкая, 65А.

Аплата прадстаўляемых платных паслуг па гэтым дагаворы выконваецца плацежным даручэннем на разліковы рахунак № 3632900007226 у філіяле 511 ААА АСБ «Беларусбанк», код 815, г. Мінск, пр-т Партызанскі, 26, атрымальнік УА «МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ». Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 23/1, УНН 100626652 АКПА 14801519. На плацежным даручэнні неабходна ўказаць – «Вызначэнне ёду ў арганізме». Кошт аналізу і кансультацыі – 27,0 руб., супрацоўнікам устаноў комплексаў БДУ кошт аналізу – 25,0 руб.

Лабараторыя з’яўляецца членам Рэгіянальнай сеткі лабараторый па вызначэнні ёду ў арганізме краін СНД, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы са штаб-кватэрай у г. Алматы (Казакстан). З 2012 г. яна паспяхова ўздзельнічае ў праграме знешняга кантролю якасці QUICK, распрацаванай пры тэхнічнай падтрымцы цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворвання (СDC) ЗША і Міжнароднага надзвычайнага дзіцячага фонду ААН (UNICEF).