Каардынацыю навукова-метадычнай работы здзяйсняе навукова-метадычны савет МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ. Для арганізацыі навукова-метадычнай работы на факультэтах ствараюцца метадычныя камісіі.
Навукова-метадычная работа накіравана на метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу і праводзіцца ў вучэбных і вучэбна-дапаможных падраздзяленнях інстытута ў адпаведнасці з гадавымі і перспектыўнымі планамі.
Асноўныя задачы, якія стаяць перад НМС:
- удасканаленне навукова абгрунтаваных форм арганізацыі вучэбнага працэсу;
- аптымізацыя вучэбных планаў і праграм у дачыненні да спецыяльнасцей і спецыялізацый;
- стварэнне якасных модульных і сертыфікаваных курсаў дысцыплін;
- падрыхтоўка падручнікаў, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па вывучаемых дысцыплінах;
- распрацоўка форм, спосабаў і крытэрыяў кантролю якасці ведаў студэнтаў;
- вывучэнне, абагульненне і ўкараненне перадавога педагагічнага вопыту і інавацыйных адукацыйных тэхналогій;
- планаванне і навукова-метадычнае забеспячэнне самастойнай працы студэнтаў.
Навукова-метадычная работа выконваецца ўсімі выкладчыкамі ў адпаведнасці з іх індывідуальнымі планамі.