Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прапаноўвае наступныя адукацыйныя праграмы
Факультэт маніторынгу навакольнага асяроддзя |
||
Спецыяльнасць |
Тэрмін навучання |
Кваліфікацыйная характарыстыка |
І ступень навучання (вочная форма) |
||
Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у экалогіі) |
4 гады «Інжынер-праграміст-эколаг» |
Распрацоўка, праектаванне і праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў галіне аўтаматызацыі, прымяненне метадаў інфарматыкі для рашэння задач у сферы экалогіі і экалагічнага менеджменту |
Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у ахове здароўя) |
4 гады «Інжынер-праграміст» |
Аўтаматызацыя тэхналогій аховы здароўя, абслугоўванне сістэм падтрымкі кіраўніцкіх рашэнняў, правядзенне аналізу стану інфармацыйных сістэм і аховы здароўя |
Прыродаахоўная дзейнасць (экалагічны менеджмент і эспертыза) | 4 гады «Эколаг. Інжынер па ахове навакольнага асяроддзя» |
Правядзенне даследаванняў экалагічнага стану прыродных сістэм, ажыццяўленне экалагічнай экспертызы і кіраўніцкай работы ў галіне прыродакарыстання, распрацоўка сістэм экалагічнай бяспекі |
Прыродаахоўная дзейнасць (экалагічны маніторынг) |
4 гады «Эколаг. Інжынер па ахове навакольнага асяроддзя» |
Ажыццяўленне маніторынгу і ацэнкі функцыянавання сістэм экалагічнага менеджменту, інтэграцыя сістэм менеджменту прыродахоўных мерапрыемстваў |
Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент | 4 гады «Інжынер-энергаменеджар» |
Абслугоўванне працэсаў і ўстройстваў пераўтварэння відаў энергіі, рашэнне кіраўніцкіх задач, неабходных для эфектыўнай падтрымкі сістэм энергазабеспячэння прадпрыемстваў |
Ядзерная і радыяцыйная бяспека | 5 гадоў «Інжынер» |
Правядзенне аналізу радыяцыйнай бяспекі на аб’ектах разнастайных галін, правядзенне ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў на АЭС, распрацоўка метадаў радыяцыйнага кантролю, ажыццяўленне бяспечнага выкарыстання крыніц іанізуючага выпраменьвання |
Медыцынская фізіка | 5 гадоў «Медыцынскі фізік» |
Забеспячэнне эфектыўнага функцыянавання медыцынскага тэхнічнага абсталявання, правядзенне фізічных даследаванняў, валоданне тэхнікай выкарыстання прыбораў і крыніц выпраменьвання ў медыцыне |
ІІ ступень навучання (вочная форма) магістратура |
||
Экалогія (тэхнічныя навукі) |
1 год «Магістр тэхнічных навук» |
Правядзенне даследаванняў у галіне канцэптуальных падыходаў мадэлявання экасістэм і іх вывучэнне, вызначэнне эфектыўнасці і рацыянальнасці прыродакарыстання, правядзенне аналізу кіраўніцкіх рашэнняў у сферы экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя |
Ядзерная і радыяцыйная бяспека (тэхнічныя навукі) |
1 год «Магістр тэхнічных навук» |
Аналіз распаўсюджвання і ўзаемадзеяння выпраменьвання з аб’ектамі жывой і нежывой прыроды, правядзенне даследаванняў і распрацоўка тэхналогій у сферы забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, кантроль за выкарыстаннем ядзерна-фізічных установак |
Менеджмент узнаўляльных энергетычных рэсурсаў | 1,5 года «Магістр узнаўляльных» энергетычных рэсурсаў |
Правядзенне навуковых даследаванняў у сферы працэсаў вытворчасці энергіі і іх пераўтварэння, распрацоўка метадаў эфектыўнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў |
Экалагічны менеджмент | 1,5 года «Магістр экалагічнага менеджменту» |
Ажыццяўленне экалагічнай экспертызы і экалагічнага аўдыту, аналіз праблем выкарыстання прыродных умоў і рэсурсаў, даследаванне і распрацоўка метадаў эфектыўнага экалагічнага менеджменту |
ІІ ступень навучання (завочная форма) магістратура |
||
Экалогія (тэхнічныя навукі) |
1,5 года «Магістр тэхнічных навук» |
Правядзенне даследаванняў у галіне канцэптуальных падыходаў мадэлявання экасістэм і іх вывучэння, вызначэнне эфектыўнасці і рацыянальнасці прыродакарыстання, правядзенне аналізу кіраўніцкіх рашэнняў у сферы экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя |
Факультэт экалагічнай медыцыны |
||
Спецыяльнасць спецыялізацыя/напрамак |
Тэрмін навучання Кваліфікацыя |
Кваліфікацыйная характарыстыка |
І ступень навучання (вочная форма) |
||
Медыцынская экалогія | 4 гады «Эколаг-эксперт» |
Аналіз ўзаемадзеяння паміж фактарамі рызыкі знешняга асяроддзя і здароўем чалавека, забеспячэнне кантролю разнастайнасці экалагічных фактараў і іх сувязі з прычынамі захворванняў |
Медыка-біялагічная справа | 5 гадоў «Біёлаг-аналітык. Выкладчык біялогіі» |
Тэхналагічны кантроль за працэсамі біялагічнай вытворчасці, падрыхтоўка рэзультатаў лабараторных даследаванняў для медыка-дыягнастычных мэт, кваліфікаванае правядзенне эксперыментаў |
І ступень навучання (завочная форма) |
||
Медыцынская экалогія | 5 гадоў «Эколаг-эксперт» |
Аналіз ўзаемадзеяння паміж фактарамі рызыкі знешняга асяроддзя і здароўем чалавека, забеспячэнне кантролю разнастайнасці экалагічных фактараў і іх сувязі з прычынамі захворванняў |
ІІ ступень навучання (вочная форма) магістратура |
||
Экалогія (біялагічныя навукі) |
1 год «Магістр біялагічных навук» |
Правядзенне эксперыментальных даследаванняў біялагічных мікрасістэм, выкарыстанне і вывучэнне мадэлявання розных біялагічных з’яў, а таксама аналіз іх сувязі з экалагічнымі сістэмамі |
Радыебіялогія | 1 год «Магістр радыебіялогіі» |
Даследаванне агульных заканамернасцей біялагічнай рэакцыі на ўздзеянне іанізуючых выпраменьванняў, кіраванне радыебіялагічнымі эфектамі |
ІІ ступень навучання (вочная форма) магістратура |
||
Экалогія (біялагічныя навукі) |
1 год «Магістр біялагічных навук» |
Правядзенне эксперыментальных даследаванняў біялагічных мікрасістэм, выкарыстанне і вывучэнне мадэлявання розных біялагічных з’яў, а таксама аналіз іх сувязі з экалагічнымі сістэмамі |
Аспірантура (адукацыя пасля ВНУ):
03.00.00 Біялагічныя навукі
- 01 – Радыебіялогія
- 02 – Біяфізіка
- 04 – Біяхімія
- 08 – Экалогія
05.00.00 Тэхнічныя навукі
- 10 – Прыборы і метады для вымярэння іанізуючых выпраменьванняў і рэнтгенаўскія прыборы
- 13 – Прыборы і метады кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў
- 18 – Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм
13.00.00 Педагагічныя навукі
- 02 – Тэорыя і методыка навучання і выхавання
Курсы МАГАТЭ
Пры падтрымцы Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі МАГАТЭ на базе МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ праводзяцца шматгадовыя Рэгіянальныя паслядыпломныя адукацыйныя курсы па радыяцыйнай абароне і бяспецы крыніц іанізуючага выпраменьвання для прадстаўнікоў краін СНД, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Вучэбны працэс ў МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ праходзіць на рускай мове. У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў неабходна звяртацца па тэлефоне: (8-017) 230-68-88 або пісаць на id@iseu.by