Просім звярнуць увагу на тое, што працэс афармлення запрашэння патрабуе пэўных часавых затрат (тэрмін выканання – каля 1 месяца). Таму заяўкі неабходна падаваць загадзя. Для паскарэння працэсу адказу з нашага боку і пазбягання затрымкі пакідайце кантактны е-mail адрас.
Для афармлення запрашэння неабходны наступныя дакументы:
- Запоўненая анкета.
- Натарыяльна засведчаная копія перакладу на рускую мову (калі дакумент не на рускай мове) дакумента аб адукацыі з дадаткам пройдзеных прадметаў і атрыманых ацэнак/балаў (атэстат аб сярэдняй адукацыі, дыплом аб заканчэнні вышэйшай установы адукацыі і дадатак да яго; іншыя пасведчанні і сертыфікаты аб заканчэнні курсаў павышэння кваліфікацыі, падрыхтоўчага аддзялення, курсаў рускай мовы, вывучэння замежнай мовы і інш.).
- Натарыяльна засведчаная копія перекладу на рускую мову (калі не на рускай мове) медыцынскага заключэння аб стане здароўя, выдадзеная афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу.
- Даведка аб праходжанні аналізу на ВІЧ-інфекцыю
з перекладам на рускую мову (калі дакумент не на рускай мове). - Натарыяльна засведчаная копія пашпарта, сапраўднага на перыяд навучання з перакладам на рускую мову (калі пашпарт не на рускай мове).
- Копія пасведчання аб нараджэнні з перекладам на рускую мову (калі дакумент не на рускай мове);
Калі дакументы аформлены не на рускай мове, кандыдат павінен прадставіць іх пераклад, засведчаны натарыяльна ва ўстаноўленым парадку.
Адрас для накіравання дакументаў:
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава БДУ
Сектар міжнародных сувязей
вул. Даўгабродская, 23/1
220070, г. Мінск
Тэлефон: +(375 17) 230-69-98
Тэлефон/факс: +(375 17) 230-68-97
e-mail: id@iseu.by