Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Парадак прыёму замежных студэнтаў

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сферы адукацыі, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Рэспублікі Таджыкістан, а таксама грамадзяне Украіны, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, маюць права паступаць на І ступень вышэйшай аудкацыі ў МДЭІ імя А. Д. Сахарава на ўмовах, прадугледжаных для:

  • грамадзян Рэспублікі Беларусь, г. зн. за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту або на ўмовах аплаты, прадугледжаных для грамадзян Рэспублікі Беларусь, па выніках уступных іспытаў у форме цэнтралізаванага тэсціравання або іспытаў, што праводзяцца ва ўстанове вышэйшай адукацыі;
  • замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, г. зн. на ўмовах аплаты, прадугледжанай для «замежных грамадзян», па выніках рэзультатаў іспытаў пасля заканчэння факультэтаў давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў ВНУ або па выніках гутаркі, якая ўстанаўлівае ўзровень валодання імі мовай, на якой вядзецца навучанне ў ВНУ, у аб’ёмах, дастатковых для засваення вучэбнай праграмы.

Іншыя замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія не пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, могуць паступаць у інстытут для атрымання вышэйшай адукацыі:

  • за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове –
    у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь;
  • на платнай аснове – па выніках рэзультатаў атэстацыі, пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб для паступлення ва ўстанову вышэйшай адукацыі;
  • на платнай аснове – па рэзультатах гутаркі, якая ўстанаўлівае ўзровень валодання мовай, на якой ажыццяўляецца адукацыйны працэс, у аб’ёме, дастатковым для засваення адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі.

Прыём у МДЭІ імя А. Д. Сахарава грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Парадкам прыёму.

Разгляд дакументаў ад замежных грамадзян на навучанне ў МДЭІ імя А. Д. Сахарава ажыццяўляецца з 30 чэрвеня па 15 кастрычніка.

Замежныя грамадзяне могуць прысылаць копіі дакументаў па пошце ці прыбыць ў Рэспубліку Беларусь і падаваць арыгіналы асабіста.

Працэдуру разгляду дакументаў аб адукацыі праводзіць сектар міжнародных сувязей. Пры станоўчым рашэнні сектар міжнародных сувязей накіроўвае кандыдату афіцыйнае запрашэнне на вучобу, неабходнае таксама для атрымання візы ў консульскай ўстанове Рэспублікі Беларусь, па месцы жыхарства кандыдата (для замежных грамадзян з краін з візавым рэжымам уезду ў Рэспубліку Беларусь).

Пасля прыбыцця ў краіну абітурыент павінен прайсці рэгістрацыю ў Міграцыённай службе і гутарку па рускай мове (калі адсучнічае пасведчанне аб заканчэнні давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчых курсаў ВНУ).

У выпадку нязгоды замежнага грамадзяніна з рэзультатамі гутаркі ім падаецца апеляцыя на імя старшыні прыёмнай камісіі ў дзень правядзення гутаркі.

Залічэнне замежных абітурыентаў на навучанне ў МДЭІ імя А. Д. Сахарава адбываецца пасля гутаркі па рускай мове. Замежныя грамадзяне, якія не змаглі паспяхова прайсці гутарку па рускай мове, могуць быць залічаны на курсы рускай мовы для замежных студэнтаў у агульным парадку.