Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Паступленне замежных грамадзян

Пасля прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь студэнт праходзіць наступную працэдуру залічэння ў МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ:

  1. Падача заявы на імя дырэктара інстытута.
  2. Прадстаўленне арыгіналаў наступных дакументаў:
  • замежнага пашпарта з візай Рэспублікі Беларусь на вучобу;
  • натарыяльна засведчаную копію перакладу на рускую мову пашпарта, сапраўднага на перыяд навучання;
  • арыгіналы і натарыяльна засведчаныя копіі перакладу на рускую мову дакументаў аб адукацыі з дадаткам вывучаных прадметаў і атрыманых ацэнак/балаў (атэстат аб сярэдняй адукацыі/дыплом аб сканчэнні вышэйшай установы адукацыі і дадатак да яго; іншыя пасведчанні і сертыфікаты аб заканчэнні курсаў павышэння кваліфікацыі, падрыхтоўчага аддзялення, курсаў рускай мовы, вывучэння замежнай мовы і інш.);
  • 6 фотакартак 3×4 см;
  • арыгінал і натарыяльна засведчаную копію перекладу на рускую мову (калі не на рускай мове) медыцынскага заключэння аб стане здароўя, выдадзеных афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў на вучобы;
  • арыгінал і натарыяльна засведчаную копію перекладу на рускую мову (калі не на рускай мове) даведкі аб праходжанні аналізу на ВІЧ-інфекцыю;
  • арыгінал і натарыяльна засведчаную копію перекладу на рускую мову (калі не на рускай мове) пасведчання аб нараджэнні;
  • страхавы поліс па абавязковым медыцынскім страхаванні.
  1. Праходжанне гутаркі на прадмет валодання рускай мовай.
  2. Падпісанне кантракта на навучанне.
  3. Аплата за навучанне. Аплата за навучанне ажыццяўляецца ў беларускіх рублях у адпаведнасці з дагаворам на навучанне па курсе Нацбанка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты ў Беларусбанку.
  4. Афармленне загада на залічэнне ва ўніверсітэт.
  5. Прахожданне абавязковага медыцынскага абследавання. Праводзіцца ў студэнцкай паліклініцы № 33 (г. Мінск, вул. Сурганава, 45, корп. 4). Неабходна атрымаць даведку на засяленне ў інтэрнат і даведку аб праходжанні медыцынскага агляду.
  6. Набыццё медыцынскай страхоўкі.
  7. Афармленне часовай рэгістрацыі на перыяд навучання.

Рашэнне аб залічэнні прымаецца на аснове прадстаўленых дакументаў і асабістай гутаркі. Пасля гэтага паміж інстытутам і абітурыентам падпісываецца кантракт на ўвесь год навучання. Магчыма заключэнне кантракта на адзін год з далейшым працягам. Абітурыент залічваецца толькі тады, калі ўнясе грошы за навучанне і прадставіць дагавор найму жылога памяшкання.