Пасля афармлення дагавора на навучанне і выдання загада аб залічэнні ў МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ неабходна атрымаць часовую рэгістрацыю (дазвол на часовае пражыванне) на перыяд знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.
Для гэтага неабходна прадаставіць у сектар міжнародных сувязей наступныя дакументы:
- запоўненую анкету-заяву;
- замежны пашпарт з візай на вучобу;
- міграцыйную карту;
- 3 фотакарткі (3*4 см)і;
- страхавы поліс, сапраўдны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- дагавор аб найме жылога памяшкання;
- квіток аб аплаце дзяржпошліны за рэгістрацыю.
Увага! замежны грамадзянін, які прыбыў у Рэспубліку Беларусь, абавязаны на працягу 5 сутак (за выключэннем выхадных дзён, дзяржаўных свят і святочных дзён, аб’яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі) зарэгістравацца ў Аддзеле па грамадзянстве і міграцыі па месце фактычнага пражывання або ў гасцініцы.