Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Кафедра біяхіміі і біяфізікі

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці:

  • Малекулярные маркёры ўздзеяння негатыўных фізічных і хімічных фактараў знешняга асяроддзя на арганізм чалавека. Вывучаюцца структурна-функцыянальныя асаблівасці транспартных бялкоў крыві пры разнастайных функцыянальных і паталагічных станах арганізма, уплыў экалагічных фактараў на канфармацыйную рухомасць гемаглабіну і сываратачнага амбуліну, механізмаў транспарту кіслароду і нізкамалекулярных метабалітаў у арганізме.
  • Структурна-функцыянальныя ўласцівасці мінорных форм гемаглабіну чалавека ва ўмовах уздзеяння агрэсіўных экалагічных фактараў. Праводзіцца параўнальнае вывучэнне структуры і функцыі форм асноўнай і мінорных варыянтаў гемаглабіну, якія нясуць кавалентныя мадыфікацыі рознай прыроды, а таксама ўплыў розных экалагічных фактараў на транспартныя функцыі ўказаных варыянтаў гемаглабіну.
  • Узаемасувязь структурна-канфармацыйных і функцыянальных асаблівасцей гліказіліраваных мінорных форм гемаглабіну чалавека. Навукова-даследчая работа ў гэтым кірунку ўключае параўнальнае вывучэнне метадамі рэнтгенаструктурнага аналізу і масспектраметрыі структуры мінорных гемаглабінаў і выяўленне ўзаемасувязі транспартнай функцыі ўказаных мінорных форм ад прыроды і характару іх мадыфікацыі.
  • Вывучэнне ўплыву ўмоў крышталізацыі галоўнай і мінорных форм гемаглабіну чалавека на яго канфармацыйны стан. Праводзіцца распрацоўка метадаў крышталізацыі, у асноўным мінорных гліказіліраваных форм гемаглабіну, якія дазваляюць ахарактарызаваць стабільныя канфармацыйныя станы ўказаных форм, а таксама выявіць кантынуум прамежкавых канфармацыйных станаў гемаглабіну.

Рэзультаты навуковых даследаванняў:

  • Устаноўлена, што кіслатрофныя базідыяміцэты прадуцыруюць лігніналітычныя ферменты, якія валодаюць прааксідантнай актыўнасцю і могуць забяспечыць біядэградацыю АХЗ. Адабраны штамы грыбоў B. adusta, P. ostreatus і P. chrysosporium – патэнцыяльных біярэмедыцыйных агентаў. Распрацаваны навуковыя асновы выкарыстання ксілатрофных базідыяміцэтаў і іх энзіматычных сістэм для ачысткі навакольнага асяроддзя ад АХЗ.
  • Ахарактарызаваны ўплыў вугляводных мадыфікацый на стабільнасць гемаглабіну чалвека. Паказана, што мадыфікацыі дадзенага бялку прадуктамі гліналітычнага распаду глюкозы рэзка зніжаюць стабільнасць гемаглабіну ў чалавека пад уздзеяннем тэмпературы і шэрагу высокарэакцыяздольных злучэнняў (ацэтальдэгід, фармальдэгід, гідраксіламін), што прыводзіць да інтэнсіфікацыі працэсаў аўтаакіслення гемапратэіду, якія суправаджаюцца ўтварэннем фізіялагічна неактыўнай фэры-формы гемаглабіну – метгемаглабіну.
  • Прапанаваны фотахімічны экспрэс-метад вызначэння агульнага ўтрымання галагенаарганічных забруджвальнікаў у вадзе шлахам флуорыметрыі фотапрадуктаў трыптафана, якія ўтвараюцца ў іх прысутнасці.