Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці:
- Распрацоўка і апрабацыя новых метадаў ацэнкі стану кампанентаў экасістэм, заснаваных на дынамічных паказчыках іх электрамагнітных палёў.
- Мадэляванне і прагназаванне стану экасістэм ва ўмовах уздзеяння антрапагенных фактараў. Распрацоўка методыкі кіравання дыфузнымі сцёкамі, якія накіраваны на зніжэнне паступлення забруджвальнікаў у паверхневыя і падземныя воды.
- Ацэнка аб’ёмаў утварэння і распрацоўка прапаноў па ўкараненні ў гаспадарчы абарот біягазу, які ўтвараецца на палігонах ТКА Мінскай вобласці. Ацэнка эканамічнай эфектыўнасці выкарыстання біягазу, які ўтвараецца на палігонах ТКА Мінскай вобласці.
- Ацэнка ўмоў паступлення ў водныя экасістэмы і назапашванне вышэйшай воднай расліннасцю цяжкіх металаў. Вызначэнне антыаксідантнай актыўнасці, прааксідантна-антыаксідантнай раўнавагі і ГРВ-грам раслін як індыкацыйных паказчыкаў.
- Ацэнка ўстойлівасці гібрыдаў цукровых буракоў да стрэсаўтваральных фактараў на розных этапах арганагенезу з выкарыстаннем метаду газаразраднай візуалізацыі.
- Ацэнка якасці водных экасістэм з выкарыстаннем прааксідантна-антыаксідантнай раўнавагі ў макрафітах як індыкацыйнага паказчыка (на прыкладзе вадаёмаў і вадацёкаў
г. Мінска). - Рапрацоўка комплексу мер і метадычнага забеспячэння ўліку, фарміравання і вядзення базы даных кадастра ўзнаўляльных крыніц энергіі, сертыфікацыі пацвярджэння паходжання энергіі, якая выпрацоўваецца з узнаўляльных крыніц энергіі.
Рэзультаты навуковых даследаванняў:
- Даследаваны стан аграфітацэнозаў ва ўмовах тэхнагеннага забруджвання, распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па павышэнні іх экалагічнай устойлівасці і выкарыстанні забруджаных глеб у рамках ДПАФД «Радыяцыя і экасістэмы» (2006—2010 гг.).
- Распрацаваны метады рэкультывацыі парушаных забруджаных глеб з дапамогай раслінных насаджэнняў у рамках ДПАФД «Радыяцыя і экасістэмы» (2006—2010).
- Вызначаны і рэалізаваны першачарговыя мерапрыемствы па рацыянальным землекарыстанні і ахове навакольнага асяроддзя Пінскага раёна (на прыкладзе філіяла «Парахонск» агракамбіната «Палессе») у рамках ДНТП «Экалагічная бяспека» (2005—2008 гг.).
- Даследавана тэхналогія вырошчвання хуткарастучых раслін на выпрацаваных тарфяных плошчах у рамках дагавора РУП («Белндіпалпраект» №-21-04Н ад 23.09.2004) (2005—2008 гг.).
- Распрацаваны і рэалізаваны арганізацыйна-метадычныя асновы стварэння Міжнароднага экалагічнага інавацыйнага парка «Волма» з мэтай развіцця энергазберагальных тэхналогій на базе ўзнаўляльных тэхналогій на базе ўзнаўляльных крыніц энергіі ў рамках інавацыйнага праекта Міністэрства адукацыі (2005—2007 гг.).
- Праведзена даследаванне эфектыўнасці сонечнай энергетыкі для ўмоў Рэспублікі Беларусь і распрацаваны практычныя рэкамендацыі, а таксама тыпавыя праекты выкарыстання сонечнай энергетыкі ў будаўніцтве і АПК у рамках комплекснага навукова-даследчага праекта паміж ВНУ (2008—2010 гг.).
- Праведзены аналіз і выканана аграэкалагічнае і тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне магчымасці выкарыстання рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь для вырошчвання хуткарастучых драўняных культур у якасці крыніц узнаўляльных энергарэсурсаў, распрацаваны рэкамендацыі і тыпавы праект іх выкарыстання ў рамках навукова-даследчага праекта паміж ВНУ (2008—2010 гг.).
- Распрацавана вучэбна-метадычнае забеспячэнне для падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у галіне ўзнаўляльнай энергетыкі і энергазберажэння ў рамках комплекснага навукова-даследчага праекта паміж ВНУ (2008—2010 гг.).
- Распрацавана тыпавая схема і ўкаранёна сістэма геатэрмальнага ацяплення з выкарыстаннем нізкапатэнцыяльнага цяпла зямлі ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь на базе суб’екта інавацыйнай інфраструктуры «Міжнародны інавацыйны экалагічны парк “Волма”» (інавацыйны прект Міністэрства адукацыі на 2010—2012 гг.).
- Ацэнены ветраэнергетычныя рэсурсы і распрацаваны рэкамендацыі па выбары месц размеркавання ветраэнергетычных установак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у рамках ДНТП «Экалагічная бяспека» (2010—2012 гг.).