Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Кафедра экалагічнай медыцыны і малекулярнай генетыкі

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці:

  • Геномная нестабільнасць.
  • Эфекты кластагенных фактараў.
  • Цытагенетычныя змяненні пры пухлінных працэсах.
  • Вывучэнне ўплыву малых доз іанізуючага выпраменьвання рознай магутнасці на гамеастаз унутрыклетачнага кальцыю ў радыеадчувальных клетках арганізма.
  • Вывучэнне ўплыву фізіялагічна актыўных злучэнняў антрапагеннага ўздзеяння на гамеастаз іонаў кальцыю ў клетках імуннай сістэмы.
  • Вывучэнне біялагічных эфектаў спалучанага ўздзеяння галагенарганічных злучэнняў іанізуючага і УФ-выпраменьвання.
  • Вывучэнне генетычнай схільнасці да анкалагічных захворванняў.
  • Генетыка спорту вышэйшых дасягненняў.

Рэзультаты навуковых даследаванняў:

  • Выяўлены заканамернасці індукцыі цытагенетычных парушэнняў у галіне малых доз.
  • Дадзена ацэнка стабільнасці аддаленых цытагенетычных парушэнняў у асоб, якія падвергліся радыяцыйным уздзеянням.
  • Вывучана ўзаемасувязь геномнай нестабільнасці і парушэнняў нейра-імуна-эндакрыннага комплексу.
  • Вывучаны ўзровень кластагенных фактараў у перыферычнай крыві чалавека ў аддалены перыяд пасля апраменьвання.
  • Устаноўлена роля кластагенных фактараў у генезе сіндрому геномнай нестабільнасці.
  • Выяўлена, што гама-апраменьванне лабараторных жывёл у малых дозах прыводзіць да павелічэння канцэнтрацыі генаў кальцыю ў цытаплазме тымацытаў і лімфацытаў перыферычнай крыві. Пры гэтым хранічнае апраменьванне выклікае больш выяўлены і пралангаваны эфект у параўненні з вострым апраменьваннем у тых жа дозах. Вывучаны радыяцыйна-індуцыруемыя змяненні стану ўнутрыклетачных кальцыевых дэпо ў тымацытах і лімфацытах перыферычнай крыві. Устаноўлена, што гама-апраменьванне ў малых дозах выклікае значныя змяненні фізіка-хімічных уласцівасцей ліпіднага біяслоя і бялок-ліпідных узаемадзеянняў у клетачных мембранах.
  • Паказана, што шэраг фізіялагічна актыўных злучэнняў, куды ўваходзяць дэксаметазон, пурынавыя нуклеатыды і іх вытворныя, пэўныя сінтэтычныя дыпептыды, а таксама перакіс вадароду, выклікаюць павелічэнне канцэнтрацыі свабоднага цытаплазматычнага кальцыю ў культываваных клетках лімфоіднага рада. Устаноўлена, што змяненні гамеастазу ўнутрыклетачнага кальцыю і фізіка-хімічныя ўласцівасці мембран тымацытаў і лімфацытаў перыферычнай крыві пацукоў пры інкубацыі клетак з L-a-лізафасфатыдылхалінам падобны да змяненняў, якія назіраюцца пры гама-апраменьванні жывёл у малых дозах.
  • Выяўлена рэзкае ўзмацненне радыяцыйна-ідуцыруемых пашкоджанняў клетачных мембран пры спалучаным уздзеянні іанізуючага выпраменьвання і галагенарганічных злучэнняў. Вызначаны свабодна-радыкальныя механізмы гэтага эфекту, вывучаны яго фізіялагічныя наступствы для клетак ва ўмовах уздзеяння іанізуючага выпраменьвання з рознай магутнасцю дозы і роля пры гэтым антыаксідантных сістэм. Устаноўлена, што забруджвальнікі навакольнага асяроддзя галагенарганічнай прыроды таксама здольны істотна мадыфікаваць важнейшыя фотахімічныя рэакцыі, якія працякаюць у арганізме чалавека пры уздзеянні УФ-выпраменьвання экалагічнага дыяпазону, дадаўшы фотатрасфармацыю 7-дэгідрахалестаролу ў прэвітамін Д3. Даследаванні ў гэтым кірунку праводзяцца сумесна з Інстытутам біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.
  • Вывучаны фотахімічныя рэакцыі фоліевай кіслаты (ФК), якія індуцыруюцца УФ-выпраменьваннем і бачным светам у прысутнасці фотасенсібілізатараў. Устаноўлена, што высокая хуткасць фотаразбурэння ФК у растворы абумоўлена здольнасцю ўтвараемых фотапрадуктыў фотасенсібілізаваць дэструкцыю малекул ФК, якія яшчэ не разбурыліся. Паказаны удзел у працэсе сінглетнага кіслароду. Выяўлена, што ў прысутнасці бялку ў прэпаратах крыві хуткасць фотаразбурэння ФК рэзка зніжаецца з-за тушэння сінглетнага кіслароду амінакіслотнымі астаткамі бялку і іншымі біямалекуламі. Прапанаваны новы фотахімічны метад колькаснага вызначэння фалатаў у розных асяроддзях. Даследаванні ў дадзеным кірунку праводзяцца сумесна з Інстытутам біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, а таксама Інстытутам даследавання раку пры Нарвежскім радыевым шпіталі.
  • Вывучана забяспечанасць арганізма мікраэлементамі (ёдам, селенам, жалезам і цынкам) у жыхароў горада і сельскага насельніцтва, якое пражывае ў эндэмічных па валляку рэгіёнах Беларусі. Атрыманыя рэзультаты сведчаць аб цяжкім селенавым дэфіцыце экалагічнага паходжання ў дзяцей, які (у спалучэнні з недахопам цынку і лішкам жалеза, ва ўмовах дастатковага ёдавага забеспячэння) можа быць адказным за персістэнцыю яўнай валляковай эндэміі ў абследаваных рэгіёнах.