Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Кафедра энергаэфектыўных тэхналогій

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці:

  • Устанаўленне і развіццё партнёрскіх адносін з міжнароднымі, ўрадавымі, навуковымі і камерцыйнымі арганізацыямі з мэтай трансферу навуковых распрацовак інстытута.
  • Стварэнне і падтрымка базы даных па замежных патэнцыяльных партнёрах у галіне энергазберажэння і ўзнаўляльных крыніц энергіі.
  • Правядзенне прэзентацый, навукова-тэхнічных семінараў і канферэнцый з удзелам замежных прадстаўнікоў навукі і бізнесу.
  • Аказанне кансультацыйных паслуг аўтарам інавацыйных праектаў універсітэта з запрашэннем айчынных і зарубежных экспертаў.
  • Арганізацыйнае суправаджэнне стажыровак студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага саставу ва ўніверсітэтах, навуковых арганізацыях і інавацыйных прадпрыемствах замежных краін.
  • Падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў у сферы навукова-інавацыйнага прадпрымальніцтва ў галіне энергазберажэння і ўзнаўляльных крыніц энергіі.

Рэзультаты навуковых даследаванняў:

  • Праведзены комплексныя даследаванні па ацэнцы патэнцыялу, тэрытарыяльнага размеркавання і эфектыўнага выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Ацэнены біяэнергетычны патэнцыял фітамасы крыжакветкавых сельскагаспадарчых культур як альтэрнатыўнай крыніцы энергіі і рапрацаваны рэкамендацыі па іх практычным выкарыстанні.
  • Праведзены аналіз, выканана аграэкалагічная і тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне магчымасці выкарыстання рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь для вырошчвання хуткарастучых дрэўных культур у якасці крыніц ўзнаўляльных рэсурсаў, рапрацаваны рэкамендацыі і тыпавы праект іх выкарыстання.
  • Распрацавана сістэма аўтаматызаванага аналізу эфектыўнасці комплекснага выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі на рэгіянальным узроўні.
  • Распрацавана вучэбна-метадычнае забеспячэнне для падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у галіне ўзнаўляльнай энергетыкі і энергазберажэння.
  • Праведзены аналіз патэнцыялу сонечнага выпраменьвання ў Рэспубліцы Беларусь, распрацаваны рэкамендацыі і тыпавы праект па яго практычным укараненні.
  • Распрацавана метадычнае забеспячэнне па рэалізацыі мерапрыемстваў, якія пацвярджаюць паходжанне энергіі, што вырабляецца з ўзнаўляльных крыніц, і ўліку ўзнаўляльных крыніц энергіі на аснове палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь аб ўзнаўляльных крыніцах энергіі.