Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Кафедра ЮНЕСКА «Радыяцыя і менеджмент навакольнага асяроддзяя»

Загадчык кафедры – Ганчарова Надзея Вячаславаўна, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту.

Тел.: +(375 17)299-01-98
Факс: +(375 17)398-94-28
E-mail: goncharova@iseu.by

Кафедра створана ў Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсістэце імя А. Д. Сахарава ў чэрвені 1994 г. з мэтай садзейнічання ў інтэграцыі даследаванняў, навучання і інфармацыі ў галіне навук аб навакольным асяроддзі і менеджменце.

Асноўная дзейнасць кафедры ЮНЕСКА:

  • удзел у рэалізацыі міжнароднай праграмы UNITWUIN / кафедры ЮНЕСКА («Пародненыя ўніверсістэты»);
  • арганізацыя стажыровак за мяжой;
  • супрацоўніцтва паміж вучонымі і адміністрацыямі ўстаноў вышэйшай школы розных рэгіёнаў свету, у тым ліку з выкарыстаннем сетак дыстанцыйнай адукацыі;
  • удасканаленне вучэбнага працэсу на аснове выкарыстання вопыту замежных краін, якія маюць развітыя традыцыі падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне ўзроўню навукова-даследчай работы, у тым ліку за кошт актыўнага ўдзелу выкладчыкаў і студэнтаў у міжнародных навуковых праектах;
  • запрашэнне замежных выкладчыкаў і вучоных да ўдзелу ў адукацыйным працэсе і навуковай працы МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ;
  • падрыхтоўка і выданне навуковых прац, у тым ліку сумесна з замежнымі партнёрамі;
  • арганізацыя і ўдзел у міжнародных кангрэсах, канферэнцыях, сімпозіумах і калоквіумах.

Асноўныя напрамкі практычнай дзейнасці

  • Адукацыйныя праекты:
  • праграма «Балтыйскі ўніверсітэт».
  • ТЕМПУС CD_JEP-27177-2006 (ВУ) «Вучэбны курс па экалогіі для беларускіх універсітэтаў» (2006—2009).
  • ТЕМПУС 2/13/000660 «Бяспека чалавека (навакольнае асяроддзе, якасць прадуктаў, ахова здароўя і грамадства) на тэрыторыях, забруджаных радыенуклідамі» (2013—2016).

Супрацоўніцтва ў сферы навукі: рэгуляванне пытанняў па атрыманні стыпендый і грантаў (у рамках дагавароў аб навукова-творчым супрацоўніцтве) для ўдзелу студэнтаў у наступных міжнародных навукова-даследчых праектах:

  • 2006—2014. Мадэляванне размеркавання штучных і прыродных радыенуклідаў і пермяшчэнні ў рацэ Енісей (Універсітэт прыкладных навук, Равенсбург-Вейнгартэн, Германія).
  • 2007—2015. 137Сs-забруджванне лясоў і мяса дзікага кабана ў паўднёвай Германіі (Універсітэт прыкладных навук, Равенсбург-Вейнгартэн, Германія).
  • 2007—2015. Працэсы міграцыі 137Сs у рэзервуары возера Lago Maggiore: змяненні і мадэляванне (Універсітэт прыкладных навук, Равенсбург-Вейнгартэн, Германія).
  • 2010—2014. Распрацоўка метаду рэтраспектыўнай ацэнкі радыеэкалагічнай сітуацыі па выніках вывучэння гадавых колцаў зрэзаў дрэў (Універсітэт прыкладных навук, Равенсбург-Вейнгартэн, Германія).
  • 2010—2014. Вывучэнне вертыкальнага размеркавання 137Сs у донных адкладаннях возера Чэхова (Польшча).
  • 2011—2012. Вывучэнне назапашвання 137Сs у вадзе і рыбе эўтрофнага возера Фарзе (Універсітэт прыкладных навук, Равенсбург-Вейнгартэн, Германія).

Навыкі і рэзультаты, атрыманыя падчас стажыроўкі, студэнты выкарыстоўвалі для напісання курсавых і дыпломных работ, а таксама магістарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

  • Супрацоўніцтва ў сферы камунікацый і інфармацыі:
  • Праект ЕС/ПРААН «Тэрытарыяльна-арыентаванае развіццё рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, № 00062457» (2011).
  • ЮНЕСКА-праекты:
  • Экалагічная этыка ў сістэме біяэтычнай адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008—2009 гг.).
  • ЮНЕСКА «Адукацыя без межаў», г. Кракаў (Польшча), 2011.
  • Праект № 7290115043 BYE «Глабальная біяэтыка ў кантэксце адукацыі моладзі: правядзенне навучальнага семінара і канферэнцыі» ў рамках Праграмы ўдзелу на 2014—2015 гг.

Кафедра ЮНЕСКА прадстаўляе штогадовую справаздачу (pogress report) аб сваёй дзейнасці ў Нацыянальную камісію па справах ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Беларусь і ў Сакратарыят ЮНЕСКА ў Парыжы.