Пярвічная арганізацыя Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з правамі раённага камітэта МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ.
Адрас: галоўны корпус, каб. 410.
Тэлефон: +375 33 644-49-41.
http://vk.com/brsm_iseu
https://vk.com/id109876687
isei.bsu.brsm@mail.ru
Сакратар ПА з правамі РК ГА «БРСМ імя А. Д. Сахарава БДУ» – Мядушевская Вераніка Вітальеўна.
Грададскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» – правапераемнік камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб’яднальным з’ездзе.
Асноўныя задачы:
- удзел у фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
- падтрымка ініцыятыў моладзі і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на дасягненне ўстаўных меж ГА «БРСМ»;
- удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні адукацыйных, сацыяльных і іншых маладзёжных праграм;
- арганізацыя будаўнічых, валанцёрскіх атрадаў;
- пабочная занятасць студэнтаў;
- садзейнічанне развіццю міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва;
- выхаванне ў членаў ГА «БРСМ» патрыятызму як вышэйшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці і інш.
Вы імкнецеся да новых сустрэч, адкрытаму, актыўнаму ўдзелу ў грамадскім жыцці? Вы хочаце раэлізаваць сябе, уносіць разнастайнасць у сваё жыццё цікавымі і пазнавальнымі ідэямі? Ці Вас хвалююць пытанні: «Дзе знайсці верных сяброў?», «Як стаць лідарам?», «Дзе можна рэалізаваць свае магчымасці, здольнасці і ўменні?».
Мы падкажам табе, дзе знайсці адказы на ўсе пытанні! Мы – гэта актыўныя, самыя захапляльныя, самыя адказныя і самыя вясёлыя!
МЫ – ГЭТА ЛІДАРЫ БРСМ!
Мы – адна каманда! Ад нашых спраў і інтарэсаў залежыць заўтрашні дзень арганізацыі. Мы запрашаем у сваю каманду ўсіх, у каго шмат цікавых ідэй; усіх, хто гатовы да новых уражанняў і адкрыццяў; усіх, хто ўмее марыць і хоча быць карысным.
Мы ўпэўнены, што гэты год будзе напоўнены добрымі і запамінальнымі справамі, святамі і падарожжамі, паходамі, а таксама пазнавальнымі гульнямі, вясёлымі конкурсамі. Вы можаце прыняць удзел у творчых праектах, акцыях, спартыўных праграмах, маладзёжных форумах і іншых мерапрыемствах, якія арганізоўвае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Мы чакаем кожнага з Вас у нашай пярвічнай арганізацыі!
Ты яшчэ не член ГА «БРСМ» – гэта можна выправіць! Быць заўсёды актыўным і дапытлівым, прыдумваць і рэалізоўваць свае ідэі, імкнуцца да лепшай будучыні – вось кропля з таго, што хочам і робім мы, члены БРСМ.
Калі вы будзеце прымаць удзел у нашых акцыях, то атрымаеце магчымасць:
- Знайсці сабе работу ў вольны ад вучобы час.
- Паехаць у экалагічныя, спартыўныя, творчыя і студэнцкія лагеры.
- Працавацць у студэнцкіх атрадах.
- Рэалізоўваць свае творчыя здольнасці і таленты ў фестывалях маладзёжнай творчасці.
- Прымаць удзел у маладзёжных турыстычных злётах, фестывалях творчай песні, дарбачынных акцыях, у семінарах і конкурсах.
СТАНЬ ГЕНЕРАТАРМ ІДЭЙ І З ЭНТУЗІЯЗМАМ УКАРАНЯЙ ІХ! УСЁ Ў ТВАІХ РУКАХ!
БРСМ дае магчымасць паказаць сябе:
- Хочаш працаваць – вакансія па жаданні.
- Хочаш дапамагаць дзецям – актыўна ўдзельнічай у нашых акцыях.
- Займаешся навукай, распрацоўваеш інавацыйныя праекты – мы дадзім магчымасць дасягнуць сваёй мэты.
- Пішаш вершы, ствараеш музычныя творы, цудоўна спяваеш і танцуеш – мы даўно шукаем такога таленавітага чалавека.
- Ты любіш спорт – далучайся да нас! Турпаходы, спаборніцтвы, паездкі не толькі пашыраюць кругагляд, але і прапануюць незабыўныя ўражанні і шмат сяброў.