Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ існуе з 25 красавіка 2006 г. Гэта добраахвотная грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў універсітэта, рэалізуе абарону сацыяльна-эканамічных праў і законных інтарэсаў сваіх членаў.
Прафкам студэнтаў ажыццяўляе сваю працу на аснове Устава Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, пагаднення паміж рэктарам і студэнтам ад імя прафкама і ў адпаведнасці з заканадаўствам і наматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Кожны член прфасаюза мае права:
- атрымаць неабходную юрыдычную кансультацыю;
- атрымаць усе віды сацыяльнай абароны;
- звяртацца ў прафкам пры ўшчымленні эканамічных і працоўных праў;
- атрымаць матэрыяльную дапамогу з фонду прафсаюза;
- набыць разнастайныя турыстычныя пуцёўкі на перыяд зімніх і вясенніх канікул па льготнай цане;
- стаць удзельнікам прафсаюзнай дысконтнай праграмы;
- атрымаць інфармацыю з банка даных адрасоў, пакояў і кватэр, якія здаюцца;
- удзельнічаць у культурна- і спартыўна-масавых мерапрыемствах;
- атрымаць бясплатныя падарункі да Новага года могуцть студэнцкія сем’і, у якіх ёсць дзеці.
Прафсаюзная арганізацыя студэнтаў – гэта новыя сябры, выдатны настрой і вольнае баўленне часу.
Калі Вы любіце жыццё і хочаце, каб кожны дзень быў яскравым і не падобным на астатнія 364, хочаце атрымаць задавальненне ад кожнай хвіліны, хочаце быць АСОБАЙ, якая пастаянна развіваецца і пакарае новыя вяршыні, – МЫ ЧАКАЕМ ВАС!
Калі ў цябе шмат энергіі? Калі ў цябе шмат ідэй? Калі ў цябе шмат крэатыву? Правядзі час з карысцю – будзь з намі!
Мы аб’ядноўваем яркіх, энергічных, творчых людзей, якія займаюць актыўную пазіцыю ў жыцці ўніверсітэта і нашай краіны. Тут кожны можа рэалізаваць свой творчы патэнцыял, укараніць у жыццё разнастайныя ідэі. Тут студэнты самі фарміруюць сябе як гарманічна развітую асобу.
Калі ж Вы вырашылі стаць часткай вялікага студэнцкага братэрства, тады, Калі ласка, у наш дружны калектыў!!!