Камісія па вучэбна-вытворчай рабоце »
Камісія па вучэбна-вытворчай рабоце:
- разглядае пытанні маральнага і матэрыяльнага стымулявання, прызначэнне іменных, персанальных стыпендый, стыпендый дзяржаўных органаў, прафесійных саюзаў, грамадскіх арганізацый, прадстаўленне зніжак са сфарміраванага кошту навучання, пераводу з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў;
- садзейнічае ўдасканальванню раскладаў (графікаў) вучэбных заняткаў, экзаменаў, залікаў, іншых форм бягучай і выніковай атэстацыі; базы вучэбна-выхаваўчага працэсу;
- здзяйсняе кантроль за абгрунтаванасцю ўжытых мер дысцыплінарнага ўздзеяння; вызначэннем павышаючых каэфіцыентаў пры назначэнні вучэбных стыпендый; за адпаведнасцю вынікаў атэстацыі і інфармацыі, якая падаецца заяўнікамі, пры абмеркаванні пытанняў адносна прадстаўлення зніжак са сфарміраванага кошту навучання, пераводу з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.
Камісія па праектнай дзейнасці і культурна-асветнай рабоце »
Камісія па праектнай дзейнасці і культурна-асветнай рабоце:
- каардынуе праектную дзейнасць і культурна-асветную работу, распрацоўвае прапановы аб правядзенні мерапрыемстваў да дзяржаўных, міжнародных свят і іншых дат;
- курыруе падрыхтоўку і правядзенне культурна-асветных мерапрыемстваў прафбюро, арганізуе ўдзел прафсаюзнай арганізацыі ў міжвузаўскіх мерапрыемствах вышэйстаячых прафсаюзных арганізацый;
- вывучае вопыт работы любіцельскіх калектываў, распрацоўвае праекты прапаноў прафкама, яго прэзідыума кіраўніцтву ўстановы адукацыі па іх падтрымцы.
Камісія па арганізацыйна-масавай і інфармацыйнай рабоце »
Камісія па арганізацыйна-масавай і інфармацыйнай рабоце:
- кантралюе захаванне патрабаванняў Устава галіновага прафсаюза, у тым ліку ў частцы забеспячэння своечасовасці правядзення справаздачна-выбарных мерапрыемстваў у прафсаюзных арганізацыях структурных падраздзяленняў і прафгрупах, выканання пастаноў прасаюзных сходаў (канферэнцый), прафкама, яго прэзідыума, вышэйстаячых прафсаюзных органаў;
- вядзе ўлік членаў галіновага прафсаюза, падрыхтоўку дакументаў на прыём у яго члены, утрыманне членскіх прафсаюзных узносаў;
- распрацоўвае, рэалізуе і аналізуе вынікі матывацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на павелічэнне ахопу прафсаюзным членствам навучэнцкай моладзі, у тым ліку ў тлумачэнні ролі прафсаюзаў, праў і абавязкаў членаў галіновага прафсаюза;
- распрацоўвае і выносіць на разгляд прафкама план мерапрыемстваў па выкананні прынятых рашэнняў, прапаноў і крытычных заўваг членаў прафсаюза, навучанне прафсаюзнага актыву, абагульняе і распаўсюджвае парадавы вопыт работы прафсаюзаных арганізацый, падраздзяленняў, прафсаюзных груп.
Камісія па аздараўленчай, фізкультурна-масавай і спартыўнай рабоце »
Камісія па аздараўленчай, фізкультурна-масавай і спартыўнай рабоце:
- праводзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання навучэнцкай моладзі, сумеснае з лячэбна-прафілактычнымі ўстановамі, вывучэнне прычын захворванняў і ўнясенне прапаноў па іх зніжэнні і іншых пытаннях лячэбна-прафілактычных устаноў;
- сумесна са студэнцкімі саветамі інтэрнатаў курыруе падрыхтоўку і правядзенне фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў прафбюро;
- вядзе ўлік навучэнцкай моладзі, якой патрэбна санаторна-курортнае лячэнне і адпачынак, дыетычнае (лячэбнае) харчаванне;
- ажыццяўляе грамадскі кантроль за працай студэнцкай паліклінікі, медыцынскіх пунктаў, санаторыя-прафілакторыя і іншых медыка-аздараўленчых падраздзяленняў.
Камісія па кантролі за харчаваннем »
Камісія па кантролі за харчаваннем :
- ажыццяўляе кантроль за работай прадпрыемстваў грамадскага харчавання і гандлю, сочыць за наяўнасцю ўстаноўленага асартыменту, у тым ліку ашчаднага дыетычнага харчавання;
- вывучае пытанні культуры абслугоўвання, арганізацыі харчавання, аналізуе стан памяшканняў, пасуды, мэблі, гандлёвага абсталявання і г. д.;
- распрацоўвае праекты адпаведных прапаноў прафкама, яго прэзідыума прадпрыемствам грамадскага харчавання і гандлю, універсітэту;
- праводзіць анкетаванне студэнтаў з мэтай аналізу дастатковасці сеткі гандлёвых прадпрыемстваў, мэтазгоднасці дыслакацыі, графікаў работы.
Камісія па жыллёва-бытавых пытаннях »
Камісія па кантролі за харчаваннем :
- ажыццяўляе грамадскі кантроль пытанняў усялення, пражывання і высялення з інтэрнатаў, правільнасці спагнання аплаты за карыстанне інтэрнатам;
- вядзе ўлік асоб, якія жанатыя, аднак жадаюць атрымаць права на пражыванне ў жылым памяшканні ў інтэрнатах універсітэта;
- рашае спорныя пытанні ўліку пры прадастаўленні жылога памяшкання ў інтэрнаце, садзейнічае паляпшэнню сацыяльных умоў навучэнцаў;
- рыхтуе заключэнні па пытаннях прымянення загадаў дысцыплінарнага ўздзеяння на навучэнцкую моладзь за парушэнне правіл унутранага распарадку інтэрнатаў, скасавання дагавораў па найме жылога памяшкання.