- Праграма «Роўны павучае роўнага»
За кожнай групай I курса замацоўваецца памочнік куратара з ліку актывістаў маладзёжных арганізацый. Кожны месяц праводзяцца заняткі з начальнікам аддзела выхаваўчай работы з моладзю, сакратаром ПА ГА «БРСМ» з правамі РК, старшынёй прафкама студэнтаў.
Мэта праекта: павышэнне матывацыі да авалодання ведамі, развіццё ўпэўненасці, праца над лідарскімі якасцямі актывістаў маладзёжных грамадскіх арганізацый. Формы: круглы стол, дыскусія, інтэрактыўныя гульні.
- Турыстычны злёт для студэнтаў I курса «Давай знаёміцца»
Актыў маладзёжных арганізацый універсітэта разам з навабранцамі выязджаюць на прыроду. Праводзяцца камандныя спаборніцтвы. Такія сустрэчы маюць месца быць кожны год, што дазваляе першакурснікам хутка ўключыцца ў колазварот студэнцкага жыцця.
- Праект «КіноСерада»
Задача, што пастаўлена перад праектам, – арганізацыя вольнага часу моладзі, фарміраванне духоўна-маральнай культуры і эстэтычнага густу ў студэнтаў, садзейнічанне ідэалагічнаму і патрыятычнаму выхаванню, грамадзянскаму станаўленню моладзі, асвятленне сусветнай культуры, нацыянальных набыткаў у разнастайных аспектах, прафілактыка асацыяльных з’яў сярод моладзі, выяўленне новых форм арганізацыі вольнага часу моладзі, умацаванне станоўчага іміджу маладзёжных арганізацый універсітэта.
- Экалагічны праект «Міране»
Мэта праекта: папулярызацыя экалагічнага валанцёрскага руху, а таксама далучэнне студэнтаў да грамадскага жыцця ўніверсітэта.
Праект створаны ў верасні 2009 г. у рамках рэалізацыі палажэння аб экалагічнай практыцы. У яго межах арганізуюцца валанцёрскія акцыі па добраўпарадкаванні Валмянскага парку. Разам з мерапрыемствамі, якія садзейнічаюць развіццю экалагічнай свядомасці, арганізуюцца разнастайныя тэматычныя гульні, арыентаваныя на далучэнне студэнтаў у грамадскага жыцця прафсаюзнай арганізацыі ўніверсітэта.
- Праект «Мы за здаровы лад жыцця!»
Маладосць – гэта перыяд адкрыццяў, пошуку новых адчуванняў, патрэбнасць рызыкаваць і самавыяўляцца. У юнацтве, як правіла, не думаш аб хваробах, паколькі мала вопыту і ведаў. У маладосці не мяркуеш аб магчымай небяспецы і непрыемных выніках сваіх учынкаў. Наша задача дапамагчы маладым людзям зрабіць выбар на карысць здаровага ладу жыцця.
Акцыя ўключае арганізацыю масавых катанняў на каньках, правядзенне спартыўных спаборніцтваў паміж факультэтамі, а таксама флешмобаў, накіраваных на папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод навучэнцкай моладзі.
- Лідарскі злёт актыву студэнцкага самакіравання «Авангард»
Праект працуе больш за 10 гадоў. Праводзіцца кожны год на ВНК «Міжнародны экалагічны парк “Волма – цэнтр узнаўляльных рэсурсаў”» (Мінская вобл., Дзяржынскі р-н). Накіраваны на выяўленне лідарскіх якасцей студэнтаў, праводзяцца трэнінгі на камандаўтварэнне, аптымізацыю дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях, вучоба па раскрыцці лідарскіх якасцей для актывістаў арганізацыі. У рамках злёту праводзіцца акцыя «Я памятаю», прысвечаная Дню Перамогі, спартыўна-інтэлектуальная гульня «Сутычка» на тэрыторыі сядзібнага парку Ваньковічаў і вёскі Волма.
- Конкурс грацыі і артыстычнага майстарства «Miss&MisterISEI»
Конкурс праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для ўключэння студэнцкай моладзі ў грамадскае, сацыяльнае і культурнае жыццё грамадства, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, арганізацыі вольнага часу студэнтаў. Неабходна выбраць не пераможцаў мадэльнай знешнасці і стандартаў, а ацаніць творчы патэнцыял удзельнікаў. Крытэрыямі адбору прэтэндэнтаў з’яўляюцца: сцэнічная культура, уменне валодаць аўдыторыяй, камунікабельнасць, валоданне этыкай, пачуццё гумару, знешнія даныя, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, артыстычнае майстэрства.
- Конкурс «ЭкаСмак»
Конкурс праводзіцца па двух кірунках: лепшая кулінарная справа і лепшы пакой у інтэрнаце. Мэта конкурсу: актывізацыя дзейнасці членаў пярвічнай арганізацыі інстытута і студэнтаў, ставрэнне спрыяльных жыллёва-бытавых умоў пражывання студэнтаў, а таксама камфортнага маральна-псіхалагічнага клімату ў інтэрнаце, удасканаленне метадаў работы з моладдзю, фарміраванне стымулаў актыву пярвічнай арганізацыі па паляпшэнні працы, развіцця і ўмацавання сяброўскіх сувязей паміж студэнцкімі фарміраваннямі, умацаванне іміджу студэнцкага прафсаюза.
- Школа студэнцкіх ініцыятыў «Think ISEI»
Злёт праводзіцца кожны год у тры этапы, кожны – на працягу 2 дзён на базе ВНК «Міжнародны экалагічны парк “Волма – цэнтр узнаўляльных крыніц энергіі”» (Мінская вобл., Дзяржынскі р-н, а/г Волма). На першым этапе студэнты разглядаюць парадак дня злёту, прымаюць удзел у разнастайных трэнінгах па камандаўтварэнні,
а таксама атрымоўваюць неабходную тэарэтычную інфармацыю для далейшага ходу праекта. Праводзяцца курглыя сталы для абмеркавання перспектыўнага развіцця існуючых праектаў, планавання акцый флешмобаў і іншых мерапрыемстваў. На другім этапе каманды ўдзельнічаюць у тэматычных семінарах, кейсах, а таксама майстар-класах. На трэцім (заключным) этапе падводзяцца вынікі сваёй працы ў выглядзе прэзентацый, гатовых «пад ключ» праектаў, лепшы з якіх будзе рэалізаваны яго рабочай групай у інстытуце.