Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Першакурсніку!

Вы імкнецеся да новых сустрэч, адкрыццяў, актыўнаму ўдзелу ў грамадскім жыцці? Вы хочаце рэалізаваць сябе, уносіць у сваё жыццё цікавыя і пазнавальныя падзеі? Ці Вас хвалююць пытанні: дзе знайсці верных сяброў або як стаць лідарам? Дзе можна рэалізаваць свае інтарэсы, здольнасці і ўменні?

Мы падкажам табе, дзе знайсці адказы на ўсе пытанні! Мы – гэта актыўныя, самыя захапляльныя і самыя вясёлыя! Мы – адна каманда! Ад нашых спраў, ідэй і інтарэсаў залежыць заўтрашні дзень арганізацыі. Мы запрашаем у сваю каманду: усіх, у каго шмат захапляючых ідэй; усіх, хто ўмее марыць і хоча быць карысным.

Мы упэўнены, што гэты год будзе напоўнены добрымі і запамінальнымі справамі, святамі і падарожжамі, пазнавальнымі гульнямі і конкурсамі. Вы зможаце прыняць удзел у творчых праектах, акцыях, спартыўных праграмах, маладзёжных форумах і іншых мерапрыемствах, арганізуемых пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў.

Ты не ведаеш, якія ў цябе правы і як іх можна выкарыстаць. Тады звяртайся ў студэнцкі прафкам і ты даведаешся пра:

  • абарону сацыяльна-эканамічных праў і інтарэсаў членаў арганізацыі;
  • прававое забеспячэнне вучэбна-вытворчых адносін;
  • ахову працы і здароўя, забеспячэнне бяспечных умоў працы падчас вучэбных заняткаў;
  • грамадскі кантроль за прадастаўленнем ільгот, кампенсацый, гарантый у адпведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь;
  • аказанне матэрыяльнай дапамогі членам арганізацыі;
  • арганізацыю і правядзенне юрыдычных і навучальных семінараў;
  • арганізацыю аздараўлення студэнтаў;
  • арганізацыю летняга адпачынку студэнтаў;
  • арганізацыю працаўладкавання студэнтаў у вольны ад вучобы час;
  • арганізацыю правядзення грамадска значных, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў;
  • забеспячэнне навагоднімі падарункамі дзяцей студэнтаў;
  • прадстаўленне зніжак і інш.

Цікава?
Мы чакаем цябе ў нашай камандзе!

Дзверы прафкама заўсёды для цябе адчынены!

Любы член прафсаюза, які мае жаданне і магчымасць, можа ўвайсці ў склад прафкама і прымаць непасрэдны ўдзел у яго дзейнасці.

Як стаць адным з нас?

  1. Прыйсці да нас! (вул. Даўгабродская, 23/1, каб. 303)
  2. Напісаць заяву!
  3. Атрымаць ў прафгрупорга свой прафсаюзны білет!
  4. Цяпер вы з намі!

А таксама нам можна патэлефанаваць: 
+375-29-313-73-10
+375-33-664-04-36
+375-17-230-54-14

І нам можна напісаць:
ppo_stud@iseu.by